Анджэй Цеханавецкі
Анджэй Цеханавецкі (польск.: Andrzej Ciechanowiecki; 28 верасня 1924, Варшава) — польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч, заснавальнік Фундацыі Цеханавецкіх у Варшаве.
Нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх. Нарадзіўся ў сям'і дыпламата. Вывучаў гісторыю мастацтваў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 г. быў рэпрэсаваны, аднак пасля 1956 г. вызвалены і рэабілітаваны. У 1958 г. з'ехаў з Польшчы. Вучыўся ў Германіі, ЗША, Партугаліі, Брытаніі. У Цюбінгенскім універсітэце абараніў дысертацыю, прысвечаную слонімскаму тэатру. Ад 1961 г. жыве ў Брытаніі. Вядзе шырокую грамадска-дабрачынную дзейнасць. Мае шэраг высокіх узнагарод. Аўтар кнігі «Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме» (нямецкамоўнае выданне пабачыла свет у Кёльне і Грацы ў 1961 г., беларускамоўны пераклад — у 1993 г. ў Мінску).
Беларускія пераклады [правіць]
- Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме / Анджэй Цеханавецкі; пераклад з нямецкай мовы У. Сакалоўскага; навуковы рэдактар перакладу і аўтар прадмовы А.Мальдзіс. — Мн., 2006.
Літаратура [правіць]
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
- Dunin S., Rabucha A., Sikorska–Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. — Warszawa, 1997.