Андрэй Міхайлавіч Кулагін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Міхайлавіч Кулагін
Дата нараджэння 4 верасня 1921(1921-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1980(1980-08-20) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ВПС
Гады службы 19401955
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ́й Міха́йлавіч Кулагін (4 чэрвеня 1921 — 9 жніўня 1980) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1921 года ў вёсцы Старое Закружжа (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі).

Скончыў 7 класаў школы. З 1936 года працаваў на аўтарамонтным заводзе імя С. М. Кірава ў Магілёве. У 1939 годзе скончыў Магілёўскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Армавірскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З ліпеня 1942 года — на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 2-м Беларускім франтах. Здзейсніў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветраныя баі, асабіста збіў 32 самалёты праціўніка і яшчэ 7 у групавых баях.

Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС, у 1954 годзе — Ваенна-паветраную акадэмію. З 1956 года палкоўнік Кулагін у запасе. Жыў у Мінску. З 1959 года — на партыйнай рабоце, з 1961 года — інструктар, загадчык сектара ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання (1947—1951).

Памёр 9 жніўня 1980 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік на магіле.
  • Імя А. М. Кулагіна прысвоена Магілёўскаму аэраклубу[1] і Старазакружскай сярэдняй школе Веткаўскага раёна.
  • У гонар Героя названая адна з вуліц Магілёва.
  • Мемарыяльная дошка на фасадзе дома № 80 на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
  • Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]