Ансгар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ансгар
Ansgarius predikar Christna läran i Sverige by Hugo Hamilton.jpg
Нараджэнне:

8 верасня 801(0801-09-08)

Смерць:

3 лютага 865(0865-02-03) (63 гады)

Шануецца:

Каталіцызм, Праваслаўе

Дзень памяці:

3 лютага

Заступнік:

Швецыя, Данія і Гамбург

Падзвіжніцтва:

пропаведзь хрысціянства

Ансгар (шведск.: Ansgar, таксама Ансгарый, Анскар, Анскарыус, Ансгарыус; 8 верасня 801-3 лютага 865) — святы Рымска-каталіцкай (дзень памяці 3 лютага) і праваслаўнай царквы (мясцовашанаваны святы Берлінскай і Германскай епархіі, дзень памяці 16 лютага) - першы біскуп Гамбурга, біскуп Брэмена, названы "Апосталам поўначы" за заслугі па распаўсюджванню хрысціянства ў Паўночнай Германіі, Даніі і Швецыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пікардыі 8 верасня 801 года, атрымаў адукацыю ў абацтве Корб блізу Амьена, у 14 гадоў даў манаскі зарок і ў 823 годзе быў пераведзены ў новаствораны кляштар у Корве ў Вестфаліі.

Калі ў чэрвені 826 года кароль Ютландыі Харальд Клак, яго жонка, сын і набліжаныя прынялі хрысціянства і хрысціліся ў Інгельгейме, імператар Людовік Набожны загадаў Ансгару застацца пры іх. Ён і яго сябар Антберт суправаджалі Харальда ў Ютландыі. Там яны пачалі з поспехам распаўсюджваць хрысціянскую веру, але ў 827 годзе былі вымушаныя вярнуцца, калі Харальд Клак быў выгнаны з Ютландыі каралём Хорыкам I.

Прабыўшы з 829 г. некаторы час у Швецыі, Ансгар ў 831 годзе прызначаны быў першым біскупам у Гамбургу, тэрыторыя епархіі якога ў той час ахоплівала ўсю германскую поўнач. Калі дацкія вікінгі напалі ў 845 годзе на Гамбург і разрабавалі горад, Ансгар быў вымушаны бегчы. У 847 годзе, па скасаванні епіскапства, ён быў прызначаны біскупам у Брэмен, адкуль з поспехам працягваў справу распаўсюджвання хрысціянства ў Даніі і Швецыі.

Ансгар пабудаваў царкву ў Хедэбю ў 850 годзе, а за 20 гадоў перад гэтым заснаваў там школу. У 861 годзе распачаў місіянерскае падарожжа ў Швецыю, а ў 862 годзе схіліў караля Ютландыі Хорыка II да прыняцця хрысціянства. Гэты кароль пабудаваў царкву ў Рыбе і Ансгар пакінуў у ёй у якасці святара лепшага з сваіх вучняў, Рымберта.

Ансгар памёр 3 лютага 865 года ў Брэмене, дзе і цяпер знаходзіцца царква яго імя. Каталіцкая царква прылічыла яго да ліку святых. Ім складзены жыццяпіс святога Вілегада. Яго ўласнае жыццё апісана Рымбертам, які быў яго пераемнікам у біскупскай епархіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]