Антавілей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антавілей
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 196 чал. (1959)
Антавілей на карце Літвы
Антавілей (Літва)
Антавілей
Антавілей (Літва)
Антавілей

Антавіле́й[1] (літ.: Antaviliai) альбо Антавіліс (літ.: Antavilis) — раён Вільнюса  (бел. (тар.)), размешчаны на паўночны ўсход ад цэнтра горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра Антавілей (тады яшчэ вёска за межамі горада) датуецца XVI стагоддзем. У крыніцах за 1554 год паселішча запісана як Хантавілк, хоць ужо ў 1736 годзе — Антавіла, а ў 1791 годзе — Антавіль[2]. Мясцовая сядзіба першапачаткова належалі Пацам, пазней Радзішэўскім і Карсакам[3].

У 1969 годзе вёска далучана да Вільнюса.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Праз Антавілей праходзіць магістраль 102  (літ.) Вільнюс—ШвенчонісЗарасай (Немянчынская шаша)[4]. Ёсць аднайменнае возера  (літ.), на ўсход ад якога пачынаецца лес. Апроч яго, ёсць яшчэ два невялікіх вадаёмы, праз якія працякае рака Антавіліс  (літ.), прыток Нярыса (Віліі).

У раёне дзейнічае пошта, крама, пансіянат для састарэлых (з капліцай), вадапой, могілкі. Паўночная частка складаецца з калектыўных садоў. Па маршруце Антавілей—Антакальніс курсіруе аўтобус нумар 17.

Сярод славутасцяў — рэшткі сядзібы Антавілійскага маёнтка  (літ.): свіран, былая школа, агарод, склеп, пара жылых дамоў, капліца Радзішэўскіх  (літ.)[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва з 1905 па 1959
1905[6] 1931[7] 1959пер.[8]
39 128 196

Турма ЦРУ[правіць | правіць зыходнік]

У 2004—2006 гадах у Антавілеі ў памяшканні былой стайні меркавана дзейнічала сакрэтная турма ЦРУ[9].

Нерухомасць, дзе потым знаходзіліся зняволеныя, першапачаткова была набыта дзвюма літоўскімі сем’ямі ў 1999 годзе. Яны адкрылі коннаспартыўны комплекс і кафэ, але справы ішлі не вельмі добра, і ў сакавіку 2004 года нерухомасць была прададзена ТАА «Эліт», даччынай кампаніі Star Group Finance & Holdings., Inc. (зарэгістравана ў Дэлавэры)[10]. Новыя ўладальнікі правялі шырокую рэканструкцыю, у тым ліку новую электраправодку. З верасня 2004 па лістапад 2005 года ў былой стайні, паводле ABC News, утрымлівалася да 8 зняволеных[11]. Турма была зачынена ў 2006 годзе праз адсутнасць медыцынскай дапамогі вязням[12]. У 2007 годзе аб’ект стаў уласнасцю Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы  (літ.) і выкарыстоўваўся ў якасці навучальнага цэнтра[10].

Сейм Літвы і пракуратура пачалі расследаванне, якое ў студзені 2011 года было спынена. Улады заявілі, што гэта месца не выкарыстоўвалася ў якасці турмы, але яго сапраўднае прызначэнне не можа быць раскрыта з-за дзяржаўнай таямніцы[13]. Аднак у ліпені таго ж года саудаўскі вязень Абу Зубайда падаў пазоў супраць Літвы ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў сувязі з яго ўтрыманнем пад вартай у краіне ў перыяд з лютага 2005 па сакавік 2006[14]. У студзені 2014 года літоўскі суд абавязаў пракуратуру расследаваць прэтэнзіі іншага затрыманага, Мустафы аль-Хаўсаві, што ён утрымліваўся пад вартай у Антавілеі паміж вераснем 2004 і вераснем 2006[15].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Vykintas Vaitkevičius. Neris. 2007 metų ekspedicija. Antra knyga. Vilnius: Mintis, 2012.
  3. Antowil. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, T. XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo). Warszawa, 1900, 44 psl.
  4. Baltic Maps. „Žemėlapis koordinatėmis 54.80 ir 25.40“ (Map). „Jāņa sēta“ Ltd.
  5. „Objekto Nr. 884 išsamus aprašymas“. Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras.
  6. Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
  8. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  9. Lithuanian Court’s ruling on CIA rendition case, a breakthrough for justice
  10. а б Digrytė, Eglė. Parlamentarų tyrimas atskleidė ne visas CŽV kalėjimo paslaptis (літ.). Delfi.lt (22 снежня 2009). Праверана March 19, 2016.
  11. EXCLUSIVE: CIA Secret 'Torture' Prison Found at Fancy Horseback Riding Academy. ABC News (18 лістапада 2009). Праверана March 19, 2016.
  12. Baltic News Service. L. Linkevičius: JAV iš anksto įspėjo Lietuvą dėl CŽV kalėjimų (літ.). Delfi.lt (10 снежня 2014). Праверана March 19, 2016.
  13. Baltic News Service. Prokuroras: nėra duomenų apie patalpų įrengimą Lietuvoje CŽV kaliniams laikyti (літ.) (4 лютага 2011). Праверана March 19, 2016.
  14. Application no. 46454/11 ABU ZUBAYDAH against Lithuania. European Court of Human Rights (14 ліпеня 2011). Праверана March 19, 2016.
  15. Lithuanian Court's ruling on CIA rendition case, a breakthrough for justice. Amnesty International (29 студзеня 2014). Праверана March 19, 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Antaviliai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 71 psl.