Джаміль аль-Бана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джаміль аль-Бана
Дата нараджэння 28 мая 1962(1962-05-28) (61 год)
Месца нараджэння
Веравызнанне іслам
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джаміль Абдул Латыф аль-Бана (араб. جميل عبد اللطيف البنا‎‎; нар. 28 мая 1962[1]) — грамадзянін Іарданіі палесцінскага паходжання, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў зняволенні ў сакрэтных турмах ЦРУ. Атрымаў вядомасць у сувязі з судовым працэсам «Аль-Бана супраць Буша  (англ.)».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Іерыхон на Заходнем беразе ракі Іардан[2]. Неўзабаве пасля народжання аль-Бана яго сям’я пераехала ў Іарданію. У 1994 годзе, ужо будучы дарослым, ён атрымаў статус бежанца ў Вялікабрытаніі і пасяліўся ў паўночна-заходнім Лондане[3] . Пазней уладкаваўся ў фірму брата сябра[4].

У лістападзе 2002 года разам з партнёрам Бішэрам аль-Раві вылецеў па рабоце ў Гамбію. Аль-Бана павінен быў сустрэць партыю дэталяў машын, але яго арыштавалі аператыўнікі Нацыянальнага разведвальнага ўпраўлення. Затрыманне адбылося па падазрэнні ў меркаваных сувязях з «Аль-Каідай». Мужчыну ўтрымлівалі ў гамбійскай турме, але допыты вялі прадстаўнікік ЦРУ. У канцы снежня[2] затрыманага вывезлі з Гамбіі ў афганскую турму Солт-Піт[5]. У сакавіку 2003 года яго перавялі ў Гуантанама[6].

Падчас зняволення пры падтрымцы адваката Джорджа Брэнта Мікама[7] Джаміль аль-Бана, Бішэр аль-Раві і Марцін Мубанга падалі судовы пазоў у сувязі са сваім незаконным утрыманнем. Працэс стаў вядомы як «аль-Бана супраць Буша». Акруговы суддзя Томас Хоган вынес рашэнне на карысць вязняў[8].

У лістападзе 2007 года[9], дзякуючы намаганням брытанскіх уладаў[10][11], мужчына вызвалены. Пасля вяртання аль-Бана затрыманы партовым і памежным кантролем і дапытаны. 19 лістапада ён быў арыштаваны і перададзены іспанскім уладам па падазрэнні ў сувязях з «Аль-Каідай»[12][13]. У сакавіку 2008 года абвінавачванні зняты[14].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, бацька пецярых дзяцей[15]. Яго малодшая дачка нарадзілася пасля затрымання спецслужбамі.

Зноскі

  1. https://int.nyt.com/data/documenttools/82512-isn-905-jamil-el-banna-jtf-gtmo-detainee/7c7932cae103a498/full.pdf
  2. а б Sabah el-Banna - profile. CommentIsFree.Guardian.co.uk. London, England: The Guardian (2007). Архівавана з першакрыніцы 29 March 2012. Праверана 2 August 2007.
  3. "UK's 'forgotten' Cuba detainees". News.BBC.co.uk. BBC News. 25 January 2005. Архівавана з арыгінала 18 October 2012. Праверана 22 August 2007.
  4. "MI5, Camp Delta, and the story that shames Britain". www.Independent.co.uk [брытанская англійская]. The Independent. 16 March 2006. Архівавана з арыгінала 8 January 2018. Праверана 8 January 2018.
  5. Brent Mickum. Tortured, humiliated and crying out for some justice. The Guardian (12 студзеня 2005). Праверана 2 August 2007.
  6. "Bisher Amin Khalil Al Rawi". Daily Telegraph. 2011-04-27. Праверана 27 August 2020.
  7. "Lead Petitioners' Counsel in Guantanamo Habeas Cases" (PDF). Center for Constitutional Rights. January 8, 2007. Архівавана з арыгінала (PDF) March 27, 2009. Праверана 2008-06-11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2009. Праверана 23 мая 2023.
  8. Thomas Hogan. Petitioners seeking habeas corpus relief in relation to prior detentions at Guantanamo Bay. United States Department of Justice (3 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2010. Праверана 12 лістапада 2008.
  9. "Guantanamo detainees out on bail". News.BBC.co.uk. BBC News. 20 December 2007. Архівавана з арыгінала 17 March 2008. Праверана 6 March 2008.
  10. Robert DeVries. UK resident to be released from Guantanamo. Jurist.Law.Pitt.edu. The Jurist (29 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 May 2009. Праверана 31 March 2007.
  11. Tariq Panja (29 March 2007). "Briton to be freed from Guantanamo". APNews.myway.com. Associated Press. Архівавана з арыгінала 20 October 2007. Праверана 31 March 2007.
  12. "Guantanamo detainees out on bail". News.BBC.co.uk. BBC News. 20 December 2007. Архівавана з арыгінала 17 March 2008. Праверана 5 May 2010.
  13. List of prisoners. www.DoD.Mil. US Department of Defense (15 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2007.
  14. Daniel Woolls (6 March 2008). "Spain: Ex-detainees too damaged for trial". www.MiamiHerald.com. Miami Herald. Архівавана з арыгінала 26 March 2008. Праверана 6 March 2008.
  15. Profile: 'Forgotten' Cuba detainees. News.BBC.co.uk. BBC News (5 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 February 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]