Лаід Саідзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаід Саідзі
Род дзейнасці дабрачынец, вязень
Грамадзянства  Алжыр

Лаід Саідзі — грамадзянін Алжыра і супрацоўнік дабрачыннай арганізацыі «Фонд аль-Харамейн  (ар.)». Па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся 16 месяцаў у зняволенні ў Солт-Піт, сакрэтнай турме ЦРУ ў Афганістане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да зняволення Саідзі працаваў у арганізацыі «Аль-Харамейн». Гэта ісламскі дабрачынны фонд, заснаваны ў Саудаўскай Аравіі. У верасні 2004 года Міністэрства фінансаў ЗША западозрыла арганізацыю ў прамых сувязях з кіраўніком Аль-Каіды Усамай бен Ладэнам, таму дзейнасць фонду забаронена рашэннем Савета Бяспекі ААН[1]. Неўзабаве прадстаўнікі «Аль-Харамейн» трапілі пад нагляд ЦРУ.

Падставай для затрымання стаў запіс тэлефоннай размовы, у якім Саідзі вымавіў слова «тайрат», якое на гутарковай арабскай мове азначае «шыны». Аднак супрацоўнікам спецслужбаў пачулася падобнае па гучанні слова (з трохі іншым гукам «т»), якое азначае «самалёты»[2].

У ліпені 2003 года, знаходзячыся ў Танзаніі, мужчына быў арыштаваны, а затым праз Малаві перанакіраваны ў Афганістан[3][4]. Наступныя 16 месяцаў ён правёў у турме Солт-Піт, дзе пацярпеў ад катаванняў. Так, Саідзі падвешвалі рукі да столі, з-за чаго на яго запясцях утварыліся шнары[3]. Пасля публікацыі 600-старонкавага несакрэтнага рэзюмэ справаздачы Камітэта Сената ЗША па разведцы аб катаваннях ЦРУ былі апублікаваны дадатковыя падрабязнасці злоўжываннях у дачыненні да алжырца[5].

Вызваленне з турмы адбылося толькі пасля таго, як падчас допыту, дзе ў яго прысутнасці заслухвалі запіс тэлефоннай размовы, высветлілася непаразуменне.

Зноскі

  1. США считают фонд «специально созданной глобальной террористической организацией».UN list of affiliates of al-Qaeda and the Taliban Архівавана 8 снежня 2006 года.
  2. Smith, Craig S.; Mekhennet, Souad (2006-07-07). "Algerian Tells of Dark Term in U.S. Hands". New York Times. Архівавана з арыгінала 2009-04-23.
  3. а б Taylor, Jerome (2006-07-09). "CIA sent me to be tortured in Afghan prison, says Algerian". The Independent. Архівавана з арыгінала 2012-11-05.
  4. Lee, Richard (2013-02-05). "SADC States Aided Illegal CIA Renditions". AllAfrica.com. Архівавана з арыгінала 2013-02-05.
  5. Roller, Emma; Nelson, Rebecca (2014-12-10). "What CIA Interrogators Did To 17 Detainees Without Approval". National Journal. Архівавана з арыгінала 2015-05-11. Abu Hudhaifa was subjected to baths in which ice water was used, standing sleep deprivation for 66 hours that was discontinued due to a swollen leg attributed to prolonged standing, nudity, and dietary manipulation.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]