Мустафа аль-Хаўсаві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мустафа аль-Хаўсаві
Дата нараджэння 5 жніўня 1968(1968-08-05) (55 гадоў)
Месца нараджэння

Мустафа Ахмед Адам аль-Хаўсаві (араб. مصطفى احمد ادم هوساوي‎‎; нар. 5 жніўня 1968[1]) — грамадзянін Саудаўскай Аравіі, які трапіў па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ў зняволенне да ЦРУ. Паводле амерыканскіх уладаў, быў галоўным фінансістам нападаў 11 верасня 2001 года[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Джыда.

Паводле амерыканскіх уладаў, аль-Хаўсаві, хоць сам ён гэта адмаўляў[3], раней працаваў у Камітэце Аль-Каіды па СМІ. Пры арганізацыі тэрактаў 11 верасня 2001 года адказваў за фінансавае забяспячэнне[4]. Як мяркуецца, падтрымку ў падрыхтоўцы акцый аказваў з красавіка, знаходзячыся ў ААЭ[5]. У дзень нападаў аль-Хаўсаві накіраваўся ў Пакістан[6].

1 сакавіка 2003 года мужчына затрыманы і перададзены ЦРУ[7]. Першапачаткова яго ўтрымлівалі ў турме Солт-Піт (Афганістан)[8]. Потым яго накіравалі ў Антавілей (Літва)[9]. 6 верасня 2006 года вязень прыбыў у турму Гуантанама.

У зняволенні ахоўнікі нанеслі яму траўмы. Ён пакутаваў ад анальных расколін, хранічнага гемарою і, што самае сур’ёзнае, ад сімптаматычнага выпадзення прамой кішкі[10].

У чэрвені 2008 года над вязнем пачаўся трыбунал ваеннай камісіі[11][12]. Для абароны аль-Хаўсаві запрошаны саудаўскі адвакат Мантасер аль-Заят[13].

Працэс крытыкавалі ў Amnesty International. Па заяве арганізацыі, трыбунал парушаў міжнародныя стандарты справядлівага судовага разбору, зрываючы ўстанаўлення ісціны, перашкаджаючы празрыстасці і адмаўляючы прыцягненне да адказнасці за катаванні[14]. 23 студзеня 2015 года ўтрыманне аль-Хаўсаві асудзіла рабочая група ААН па адвольных затрыманнях[15].

Зноскі

  1. Indictment of Zacarias Moussaoui.
  2. The 9/11 Commission Report: Final Report of the National Commission on Terrorist Attacks Upon the United States (2004, P. 172) 9/11 Commission Report.
  3. Verbatim Transcript of Combatant Status Review Tribunal Hearing for ISN 10011. (p. 21-22)
  4. https://www.9-11commission.gov/report/911Report.pdf
  5. http://www.mc.mil/Portals/0/pdfs/KSM2/KSM%20II%20(Sworn%20Charges).pdf
  6. >"Verbatim Transcript of Combatant Status Review Tribunal Hearing for ISN 10011"(p. 27)
  7. "Report of the Senate Select Committee On Intelligence Committee Study of the Central Intelligence Agency's Detention and Interrogation Program Together with Foreword by Chairman Feinstein and Additional and Minority Views (2014, P. 188, n. 1106)" (PDF). United States Senate Select Committee on Intelligence. December 9, 2014.
  8. Mustafa al-Hawsawi" Архівавана 27 верасня 2007 года., Cageprisoners
  9. Lithuanian Court's ruling on CIA rendition case, a breakthrough for justice. Amnesty International (29 студзеня 2014). Праверана March 19, 2016.
  10. "Rectal rehydration and standing on broken limbs: the CIA torture report's grisliest findings". The Guardian. 2014-12-09. Праверана 2016-10-11.
  11. "Guantanamo 9/11 suspects on trial". BBC News. June 6, 2008. Праверана December 8, 2008.
  12. "Top 9/11 suspects to plead guilty". BBC News. December 8, 2008. Праверана December 8, 2008.
  13. Khaled Mahmoud (2009-05-11). "US appoints Islamist lawyer to Gitmo detainee". Al Arabiya. Архівавана з арыгінала 2009-05-29.
  14. Amnesty International, USA, , Torture Survivor Facing Unfair Treatment
  15. "Opinions adopted by the Working Group on Arbitrary Detention at its seventy-first session (17–21 November 2014) No. 50/2014 (United States of America and Cuba)" Архівавана 30 мая 2023., 13 February 2015

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]