Абдул аль-Салам аль-Хілаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдул аль-Салам аль-Хілаль
Дата нараджэння 30 студзеня 1968(1968-01-30) (56 гадоў)
Месца нараджэння

Абдул аль-Салам аль-Хілаль (нар. 30 студзеня 1968 альбо 21 чэрвеня 1971[1][2][3]) — грамадзянін Емена, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў турме Гуантанама[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Абдул аль-Салам аль-Хілаль нарадзіўся ў горадзе Сана.

19 верасня 2002 года падчас камандзіроўкі ў Каіры схоплены спецслужбамі[5]. Паводле Human Rights Watch, наступныя васемнаццаць месяцаў яго лёс быў невядомы, але як высветлілася потым, аль-Хілаль утрымліваецца ў амерыканскай турме Гуантанама[6], куды прыбыў 20 верасня 2004 года[7]. У рассакрэчаных гутарках са сваім адвакатам вязень распавёў, што перад тым яго два месяцы ўтрымлівалі ў Баку (Азербайджан) і 16 месяцаў на сакрэтных базах у Афганістане, у тым ліку ў Солт-Піт[8]. У зняволенні аль-Хілаль удзельнічаў у галадоўцы, якая прывяла да пагаршэння яго здароўя[9].

Як заявілі амерыканскія вайскоўцы, мужчына верагодна складаўся ў Аль-Каідзе[10].

8 чэрвеня 2021 года затрыманаму была ўхвалена перадача з Гуантанама ў іншыю краіну[11].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Аль-Хілаль меў чатырох дзяцей.

У 2008 годзе адміністрацыя Гуантанама пачала дазваляць паслухмяным палонным штогадовы тэлефонны званок дадому. Аль-Хілаль скарыстаўся такой магчымасцю і патэлефанаваў двум сваім сынам. Як пісала выданне The Yemen Post, праз два дні яны нечакана памерлі. Еменскія газеты потым паведамілі, што яны загінулі ў сваім доме, гуляючы з ручной гранаты[12][13][14].

Зноскі

  1. Recommendation for Continued Detention Under DoD Control (CD) for Guantanamo Detainee, ISN US9YM-001463DP (S) (24 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 June 2022.
  2. Guantanamo Detainee (1 снежня 2015).
  3. Guantanamo Detainee (30 верасня 2016).
  4. OARDEC. List of Individuals Detained by the Department of Defense at Guantanamo Bay, Cuba from January 2002 through May 15, 2006. United States Department of Defense (15 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2007. Праверана 29 верасня 2007.
  5. Al-Hila: Another 'ghost prisoner' rendered(недаступная спасылка), Al Jazeera
  6. Cairo to Kabul to Guantanamo Архівавана 10 лістапада 2008 года., Human Rights Watch
  7. JTF-GTMO (2006-03-16). "Heights, weights, and in-processing dates". Department of Defense. Архівавана з арыгінала 2009-01-31. Праверана 2008-12-25. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2010. Праверана 7 лістапада 2023.
  8. U.S. Operated Secret 'Dark Prison' in Kabul, Reuters, December 19, 2005
  9. "Yemeni prisoners in Guantanamo refuse to be sent to any other country". Saba News. 2009-04-01. Архівавана з арыгінала 2009-04-03. Праверана 2009-04-01. A number of Yemenis in Guantanamo are still under hunger strike, among of them Abdul-Salam al-Hila whose health has deteriorated. mirror
  10. The Current Detainee Population of Guantánamo: An Empirical Study. The Brookings Institution (16 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2017. Праверана 16 лютага 2010.
  11. Unclassified final determination
  12. "Hand grenade kills sons of Guantanamo detainee". Sawha Net. 2009-04-23. Архівавана з арыгінала 2009-04-23.(недаступная спасылка)
  13. "Two children of Yemeni detainee in Gitmo killed in house blast". News Yemen. 2009-04-23. Архівавана з арыгінала 2009-12-10.
  14. "Yemeni Gitmo Inmate's Sons Die as House Bomb Goes off". Yemen Post. 2009-04-23. Архівавана з арыгінала 2009-04-25.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]