Антон Тамсаарэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Тамсаарэ
эст.: Anton Hansen Tammsaare
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 студзеня 1878(1878-01-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1940(1940-03-01)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Мова твораў эстонская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Та́мсаарэ[4] (сапраўднае імя Антон Ханзен Тамсаарэ; 18 студзеня 1878 — 1 сакавіка 1940) — эстонскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на хутары Тэмсаарэ-Пых’я Эстляндскай губерні Расійскай імперыі. у 1898 годзе скончыў школу і паехаў ў горад Юр’еў (Тарту), каб вучыцца ў прыватнай гімназіі. З 1903 года працаваў у рэдакцыі газеты «Веснік» у Рэвелі. У 1907—1911 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Тартускага ўніверсітэта. У сакавіку 1912 года А. Тамсаарэ паехаў у Сочы, дзе пасяліўся ў сціплай гасцініцы ў раёне пансіяната «Святлана». У маі 1913 года вярнуўся ў Эстонію. Жыў у вёсцы Кат’ярвэ, у 1919 годзе пераехаў у Талін.

Памёр Антон Тамсаарэ 1 сакавіка 1940 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца Антон Тамсаарэ пачаў у 1901 годзе[4]. Творам пісьменніка ўласціва рэалістычнае адлюстраванне сацыяльных супярэчнасцей, глыбокі псіхалагізм, народны гумар[4].

Сярод твораў Антона Тамсаарэ: аповесці «Дзве пары і адзінокі» (1902), «Старыя і маладыя» (1903), «Маладыя душы» (1909), «Муха» (1917); раман «Гаспадар з Кырбоя» (1922); эпапея «Праўда і справядлівасць»; філасофска-сатырычны раман «Новы Нячысцік з Пекла» (1939); драма «Юдзіф» (1921) і іншыя.

Асобныя творы пісьменніка на беларускую мову пераклалі А. Жук, А. Кудравец, М. Ракітны[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Anton Hansen // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Anton Hansen Tammsaare // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б в г БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]