Антуан Мартэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антуан Мартэль
Дата нараджэння 2 лютага 1899(1899-02-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1931(1931-10-12)[1] (32 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці славіст
Месца працы
  • Лільскі ўніверсітэт[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антуа́н Мартэ́ль (фр.: Antoine Martel; 1899—1931) — французскі мовазнаўца, славіст, прафесар універсітэта ў Лілі (Францыя).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Копія тытульнай старонкі «La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569—1667». Зроблена з асобніка, які захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны, Лондан.

Антуан Мартэль прытрымліваўся левых хрысціянскіх ідэй. Ён цікавіўся і працаваў з культурамі і мовамі Усходняй Еўропы, і выдатна валодаў польскай і рускай мовамі, а таксама вывучаў і валодаў украінскай і беларускай. У 20-я гады XX стагоддзя ён быў адным з першых у Францыі даследчыкаў, хто ўжыў комплексны аўтаномны падыход да вывучэння ўкраінскай і беларускай моў, якімі цікавіўся перадусім у гістарычнай перспектыве. Хоць асноўныя працы даследчыка прысвечаныя польскай і рускай мовам, Антуан Мартэль досыць поўна аналізуе ў іх сітуацыю з старабеларускай і стараўкраінскай мовамі, якія называе «рутэнскай мовай».

У беларускім кантэксце асабліва цікавая і важная праца — «La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667» (бел.: Польская мова ў краінах Рутэніі: Украіна і Белая Расія 1569/1667), якая выйшла пасмяротна.

Мовазнаўца памёр ад сухотаў у 1931 годзе.

Галоўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667. — Lille 1938.
  • Michel Lomonosov et la langue litteraire russe. — 1933.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Antoine Martel // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]