Арасіа Картэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арасіа Картэс
ісп.: Horacio Cartes
Сцяг54-ы Прэзідэнт Парагвая
15 жніўня 2013 — 28 мая 2018
Папярэднік Федэрыка Франка
Пераемнік Алісія Пучэта (в.а.)

Нараджэнне 5 ліпеня 1956(1956-07-05) (67 гадоў)
Асунсьён, Парагвай
Веравызнанне каталіцтва
Партыя Партыя Каларада
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды Кавалер ланцуга ордэна Заслуг (Парагвай)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ара́сіа Мануэ́ль Ка́ртэс Ха́ра (ісп.: Horacio Manuel Cartes Jara, нар. 5 ліпеня 1956) — бізнесмен, выбраны прэзідэнтам Парагвая 21 красавіка 2013 года. На прэзідэнцкіх выбарах прадстаўляў кансерватыўную Партыю Каларада[1].

Займаецца бізнесам, звязаным з тытунем, напоямі і мясной прадукцыяй, яму належыць каля 12 фірмаў. У 1989 годзе Картэс быў асуджаны за фінансавыя махінацыі, але пасля абвінавачванне было знята. У 2000 годзе паліцыя затрымала на яго віле самалёт, гружаны наркотыкамі (марыхуанай і какаінам), але Картэс пазбег пакарання, сцвярджаючы, што самалёт здзейсніў экстраную пасадку.

Уступленне Арасіа Картэса на пасаду прэзідэнта адбылося 15 жніўня 2013 года[2].

Зноскі