Арацыа Джэнтылескі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Арацыа Джэнтылескі
Orazio Gentileschi Lomi
Імя пры нараджэнні:

Арацыа Ломі

Дата нараджэння:

1563(1563)

Месца нараджэння:

Піза

Дата смерці:

7 лютага 1639(1639-02-07)

Месца смерці:

Лондан

Падданства:

Італія

Стыль:

барока

«Даная»(1621, Кліўленд, Музей мастацтва)

Арацыа Джэнтылескі[1] (італ.: Orazio Gentileschi Lomi; 9 ліпеня 1563, Піза7 лютага 1639, Лондан) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока. Бацька мастачкі Артэмізіі Джэнтылескі.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Арацыа Джэнтылескі па праве лічыцца лепшым і таленавітым вучнем школы Караваджа. Атрымаўшы адукацыю мастака ад брата і дзядзькі ў духу фларэнтыйскага маньерызма, Джэнтылескі ў 1580 годзе з'яжджае ў Рым, дзе піша фрэскі для Ватыканскай бібліятэкі. Каля 1600 года займаецца алтарным і станковым жывапісам, далучаецца да групы мастакоў вакол Караваджа. Аднак у сваіх працах злучае стыль Караваджа з пабудовай кампазіцыі і каляровасцю тасканскай школы.

Ад перыядаў знаходжання мастака ў Генуі (1621-1623) і ў Парыжы (1623 ці 1624) яго карціны не захаваліся. З 1625 года і да сваёй смерці жыве ў Англіі і займае пасаду прыдворнага мастака караля Карла I. Малюе манументальныя палотны і выконвае дэкарацыйнае працы (Грынвіцкі палац). У апошнія гады жыцця капіраваў некаторыя свае папярэднія працы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • A.Prater, H.Bauer: Malerei des Barock, Köln 1990
  • Die Welt der Malerei, Köln 1990.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Арацыо Джэнтылескі, а таксама даты жыцця ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.98.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]