Арацыа Джэнтылескі
| Арацыа Джэнтылескі | |
| Orazio Gentileschi Lomi | |
| Імя пры нараджэнні: |
Арацыа Ломі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
Піза |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Лондан |
| Падданства: |
Італія |
| Стыль: |
барока |
Арацыа Джэнтылескі[1] (іт. Orazio Gentileschi Lomi; 9 ліпеня 1563, Піза - 7 лютага 1639, Лондан) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока. Бацька мастачкі Артэмізіі Джэнтылескі.
Змест |
Жыццё і творчасць [правіць]
Арацыа Джэнтылескі па праве лічыцца лепшым і таленавітым вучнем школы Караваджа. Атрымаўшы адукацыю мастака ад брата і дзядзькі ў духу фларэнтыйскага маньерызма, Джэнтылескі ў 1580 годзе з'яжджае ў Рым, дзе піша фрэскі для Ватыканскай бібліятэкі. Каля 1600 года займаецца алтарным і станковым жывапісам, далучаецца да групы мастакоў вакол Караваджа. Аднак у сваіх працах злучае стыль Караваджа з пабудовай кампазіцыі і каляровасцю тасканскай школы.
Ад перыядаў знаходжання мастака ў Генуі (1621-1623) і ў Парыжы (1623 ці 1624) яго карціны не захаваліся. З 1625 года і да сваёй смерці жыве ў Англіі і займае пасаду прыдворнага мастака караля Карла I. Малюе манументальныя палотны і выконвае дэкарацыйнае працы (Грынвіцкі палац). У апошнія гады жыцця капіяваў некаторыя свае папярэднія працы.
Літаратура [правіць]
- A.Prater, H.Bauer: Malerei des Barock, Köln 1990
- Die Welt der Malerei, Köln 1990.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Арацыо Джэнтылескі, а таксама даты жыцця ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.98.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арацыа Джэнтылескі