Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец
Дата нараджэння 28 ліпеня (10 жніўня) 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1944(1944-08-02) (28 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне старшына
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга

Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец (28 ліпеня (10 жніўня) 1916, в. Бераснёўка, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 20 жніўня 1944) — удзельнік польскага пахода РСЧА (1939) і Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 7-й арміі  (руск.) 1-га Беларускага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшыня[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юхнавец, беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы толькі пачатковую адукацыю, пасля уладкаваўся трактарыстам у калгас. У рады Савецкай Арміі ўступіў ў 1938 годзе. Юхнавец прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе[2][3][4][5][1].

У 1940 годзе працаваў трактарыстам у Бягомльскую МТС  (руск.). На фронце з 1941 года (паводле іншых звестак, з лютага 1943 года[2][4]), вадзіцель, франтавы разведчык, артылерыст.

Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Беларусі і Польшчы[1]. Памочнік камандзіра ўзвода старшына А. Г. Юхнавец вызначыўся ў баях пад Брэстам, асабіста паланіўшы 27 салдат праціўніка[3][5].

Да ліпеня 1944 года быў памочнікам камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 70-й арміі 1-га Беларускага фронту. 26 ліпеня 1944 года праводзілася разведка праціўніка ў вёсцы Беразоўка[pl] (на паўночны ўсход ад горада Бяла Падляска), і старшына Юхнавец паланіў двух варожых салдат і здолеў даставіць іх у штаб палка. На наступны дзень, 27 ліпеня, старшына выйшаў на калону праціўніка і здолеў нейтралізаваць галаўную машыну, адкарэктаваўшы агонь савецкай артылерыі на сябе. Аперацыя прывяла да знішчэння 30 машын з ваеннымі грузамі і 150 ворагаў[1].

Загінуў 20 жніўня 1944 года ў баях пад Варшавай[1]. Пахаваны ў в. Множ (Польшча)[2][5][1].

25 верасня 1944 гады Юхнаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Быў кандыдатам у члены КПСС[2][3][4][5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.09.1944 г. За свае заслугі ў час баёў на Курскай дузе ў 1943 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем А. Г. Юхнаўца названы вуліца ў Бягомлі і Докшыцах і школа ў в. Бераснёўка[1], на доме, дзе ён нарадзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Юхновец Арсентий Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713-714. — 737 с.
  2. а б в г Шкадов 1988, с. 825.
  3. а б в Цярохін 1985, с. 245.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя 2004, с. 222.
  5. а б в г Их именами названы 1987, с. 704.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юхнавец Арсенцій Гаўрылавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 377.
  • Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4.
  • Цярохін С. Ф. Радзіма Юхнаўца Арсенція Гаўрылавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 245. — 496 с. — 8 000 экз.
  • Герои Советского Союза / Пред. ред коллегии И. Н. Шкадов  (руск.). — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2. Любов — Яршук. — 863 с.
  • Юхновец Арсентий Гаврилович // Их именами названы…: Энцикл. справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 704. — 711 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]