Атурэчванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атурэчванне (турэцк.: Türkleştirme) — працэсс асіміляцыі нецюркскіх народаў шляхам распаўсюджвання сярод іх цюркскай самасвядомасці і (раней) ісламскай веры.

Масавы прыход у другой палове XI ст. цюркскіх пляменаў на тэрыторыю Анатоліі прывеў да павялячэння іх вагі ў дадзеным рэгіёне, у якім дагэтуль пражывалі народы розных культур. У 1071 годзе яны захапілі ўсю Анатолію.

Першая дзяржава — Сельджукідаў узнікла ў сяр. XI ст. у выніку экспансіі цюркаў-агузаў (сельджукаў) пад кіраўніцтвам дынастыі Сельджукідаў. Сельджукі аб’ядналі расколаты палітычны ландшафт ўсходняга ісламскага свету і адыгралі галоўную ролю ў першым і другім крыжовых паходах. Моцна персавізаваныя (а паздней і арабіізаваныя) у культуры і мове, сельджукі таксама адыгралі важную ролю ў развіцці цюрка-персідскай культуры, нават экспартуючы персідскую культуру ў астатнюю Анатолію. Рассяленне цюркскіх плямёнаў у паўночна-заходніх перыферыйных частках імперыі з ваенна-стратэгічнай мэтай аховы ад нападаў суседніх дзяржаў прывяло да паступовай цюркізацыі гэтых тэрыторый. Перашапачаткова ў склад дзяржавы ўвайшлі Заходні Іран, Азербайджан і Ірак. Да канца XI ст. былі заваяваныя Арменія, Малая Азія, Сірыя, Палесціна.

Асманская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Са з’яўленнем імперыі, у склад якой уваходзілі шматлікія хрысціянскія народы, з’явілася ўнікальная з’ява пад назвай devşirme, альбо «падатак крывей». Хлопчыкі ў дзяцінстве забіраліся з сямей і аддаваліся ў ісламскія сем’і, дзе вывучалі асмансую мову і ісламскія звычаі. Пазней яны выхоўваліся ў лагерах, дзе з іх рабілі ваяроў янычар (yeniçeri), якія былі адданыя асабіста султану. Пасля сканчэння службы янычары маглі займацца грамадскімі справамі, заводзіць сем’і, займаць дзяржаўныя пасады, гандляваць.

Палітычны крызіс і Першая сусветная вайна прывялі да масавага генацыду хрысціянскіх народаў, якія пражывалі на тэрыторыі Асманскай імперыі. Здараліся выпадкі, калі прадстаўнікі пераследуемых народаў прымусова адмаўляліся ад сваёй рэлігіі і ідэнтычнасці.

Турэцкая рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Першы прэзідэнт Мустафа Кемаль неаднаразова падкрэсліваў, што збіраецца будаваць нацыянальную дзяржаву. Часткова гэтаму спрыяла тое, што землі, населеныя іншымі народамі ў Асманскай імперыі, атрымалі незалежнасць. Прынятая ў 1924 годзе Канстытуцыя прадугледжвала тое, што ўсе грамадзяне Турцыі — туркі. Гэтае слова з непрываблівай назвы простых людзей у Асманскай імперыі робіцца прэстыжным маркерам лаяльнасці да дзяржавы.