Ахмад Шах Масуд
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ахмад Шах Масуд (дары احمد شاه مسعود – Ahmad Šāh-e Mas'ūd, тадж. Аҳмадшоҳи Масъуд; 1 верасня 1953 – 10 верасня 2001) — афганскі палявы камандзір, міністр абароны Афганістана. Вядомы таксама пад мянушкай Панджшэрскі леў (дары شیر پنجشیر – Šēr-e Panjšēr, тадж. Шери Панҷшер). Масуд – мянушка (лакаб), што па-арабску азначае «Шчаслівы», якую ён атрымаў у 1975 годзе, падчас бунту ў даліне Панджшэра – першага ўзброенага выступу ісламскай апазіцыі ў Афганістане.
