Аілтан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аілтан

Аілтан (Айлтан) Гансалвес да Сілва (парт.: Aílton Gonçalves da Silva, нар. 19 ліпеня 1973) - бразільскі футбаліст, нападнік. У 1993-1997 гг. гуляў за бразільскія клубы "Іпіранга", "Інтэрнасьёнал", "Гуарані" і інш. Вядомы таксама па выступленнях за нямецкі "Вердэр" (1998-2004) і сербскую "Црвену звезду" (2006-2007). Футбаліст года ў Германіі (2004). У апошні час гуляў у аўстрыйскім клубе "Райндарф", але быў звольнены ў канцы жніўня. Улетку 2008 г. завяршыў кар'еру гульца.[1] Аілтан жанаты, мае дваіх дзяцей.

[правіць] Цікавыя факты

  • Аілтан ніколі не выклікаўся ў зборную Бразіліі, таму мог прыняць іншае грамадзянства, каб выступаць за якую-небудзь зборную. Каманда Катара збіралася дадаць Аілтана да свайго складу разам з некалькімі легіянерамі, але ФІФА забараніла такую махінацыю [2].
  • За гады выступленняў у Германіі футбаліст атрымаў мянушку "Шаравая маланка", таму што ён хутка бегаў і забіваў, нягледзячы на лішнюю вагу. [3]

[правіць] Дасягненні

  • Чэмпіён Германіі (2004);
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Германіі (2005);
  • Уладальнік кубка Германіі (1999, 2004);
  • Фіналіст кубка Германіі (2000, 2005);
  • Фіналіст кубка Лігі Германіі (1999);
  • Лепшы бамбардзір Бундэслігі (2003/04);
  • Футбаліст года ў Германіі (2004);
  • Чэмпіён Сербіі (2007).

Зноскі

  1. Паводле ўкраінскай Вікіпедыі.
  2. http://football.ua/ukraine/news/33130/page1.html
  3. http://rus.newsru.ua/arch/sport/27feb2008/transfery.html
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах