Марыа Гомес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марыа Гомес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марыа Гомес Гарсія
Мянушка СуперМарыа[1] (ням.: SuperMario)
Нарадзіўся 10 ліпеня 1985(1985-07-10)[2][3][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 189 см
Вага 88 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1990—1998 Германія Унлінген
1998—2000 Германія Бад Заўльгау
2000—2001 Германія Ульм 1846
2001—2003 Германія Штутгарт
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Германія Штутгарт 121 (63)
2003—2005   Германія Штутгарт II 43 (21)
2009—2013 Германія Баварыя (Мюнхен) 115 (75)
2013—2016 Італія Фіярэнціна 29 (7)
2015—2016   Турцыя Бешыкташ 33 (26)
2016—2017 Германія Вольфсбург 45 (17)
2018—2020 Германія Штутгарт 70 (22)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Германія Германія (да 15) 3 (1)
2001—2002 Германія Германія (да 17) 14 (5)
2002—2003 Германія Германія (да 18) 4 (0)
2002—2004 Германія Германія (да 19) 19 (11)
2004—2006 Германія Германія (да 20) 8 (2)
2005 Германія Германія B 2 (1)
2005—2006 Германія Германія (да 21) 6 (1)
2007—2018 Германія Германія 78 (31)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыа Гомес Гарсія (ісп.: Mario Gómez García; нар. 10 ліпеня 1985, Рыдлінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст іспанскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2007—2018). Найлепшы футбаліст Германіі 2007 года.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Штутгарт»[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Гомес згуляў 10 хвілін за «Штутгарт» у матчы Лігі чэмпіёнаў у гульні супраць «Чэлсі» 9 сакавіка, а 8 мая дэбютаваў за клуб у розыгрышу Бундэслігі.

«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]

26 мая 2009 года «Баварыя» заплаціла за яго рэкордную для Бундэслігі суму — паводле розных крыніцах ад 30 да 35 мільёнаў еўра. Лічыўся адным з найлепшых нападнікаў Германіі. У першым сезоне ў «Баварыі» Гомес згуляў нядрэнна, але ад яго чакалі большага. Валодае цудоўнай тэхнікай і часцяком забівае прыгожыя мячы, аднак у зборнай яму стала не шанцуе. 7 мая 2011 года Гомес забіў тры галы ў браму «Санкт-Паўлі», што стала яго пятым хет-трыкам за сезон 2010/11 у Бундэслізе, што з’яўляецца другім падобным паказчыкам за ўсю гісторыю нямецкіх чэмпіянатаў[5].

«Фіярэнціна»[правіць | правіць зыходнік]

8 ліпеня 2013 года Гомес далучыўся да клуба Серыі A фларэнційскай «Фіярэнціны», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Як мяркуецца, за іграка італьянскі клуб заплаціў 20 млн еўра[6]. Марыа быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Фіярэнціны» 15 ліпеня, на цырымоніі прысутнічала 20 тысяч чалавек[7].

«Бешыкташ»[правіць | правіць зыходнік]

30 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Гомеса ў гадавую арэнду «Бешыкташ» з правам выкупу[8]. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Фіярэнціну».

«Вольфсбург»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2016 года перайшоў у «Вольфсбург»[9]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог камандзе захаваць месца ў Бундэслізе.

Вяртанне ў «Штутгарт»[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Гомеса ў «Штутгарт» пачынаючы ў 1 студзеня 2018 года. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Бундэслігі па выніках сезона 2018/19, на наступны год дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён. У чэрвені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Марыа Гомес дэбютаваў за зборную Германіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі 7 лютага 2007 года. Германія перамагла ў той гульне з лікам 3:1, а Гомес забіў другі гол каманды.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У Гомеса нямецка-іспанскія карані, гэта значыць яго бацька іспанец, родам з Гранады, а маці — немка.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Германія Штутгарт:

Германія Баварыя:

Турцыя Бешыкташ:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Германія Германія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]