Аўген Вярбіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўген Вярбіцкі
Дата нараджэння 4 студзеня 1922(1922-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1986(1986-06-29) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера біяхімія і касманаўтыка[d]
Альма-матар
Вядомы як стваральнік «касмічнай ежы»
Член у

Аўген Вярбіцкі, пс. Дунін (4 студзеня 1922, м. Краснае Маладзечанскага павета — 29 чэрвеня 1986, Філадэльфія, Пенсільванія) — амерыканскі біяхімік, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША, адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў беларускай эміграцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пад час Другой сусветнай вайны навучаўся ў Адміністрацыйна-гандлёвым інстытуце ў Маладзечне пад кіраўніцтвам Барыса Кіта.

У пасляваеннай Германіі вучыўся ва ўніверсітэце УНРРА ў Мюнхене на факультэце агракультуры. Член Беларускага студэнцкага згуртавання і Студэнцкага стыпендыяльнага фонду.

У ЗША прыбыў у 1949 г. Скончыў біялагічны факультэт Ратгерскага ўніверсітэта ў горадзе Нью-Брансвіку, атрымаўшы ступень доктара навук. Ягоным прафесарам быў вельмі вядомы амерыканскі навуковец, Нобелеўскі лаўрэат прафесар Зельман Ваксман. Пераехаў у штат Аёва і пачаў спецыялізавацца ў хіміі мясной вытворчасці. У складзе навуковай групы займаўся тэмай уздзеяння кастрацыі быкоў на колькасць вітамінаў у мясе[1].

Пазней атрымаў пасаду галоўнага навукоўца ў ваеннай лабараторыі даследаванняў ежы Масачусетс. Дасягнуў вялікіх поспехаў у галіне кансервавання харчоў (шляхам апрамянення гама-выпраменьваннем), стваральнік «касмічнае ежы», якая выкарыстоўвалася ў касмічных палётах амерыканскіх астранаўтаў. За гэта атрымаў з рук прэзідэнта ЗША кавалачак Месяца[2]. За свае адкрыцці быў абраны Амерыканскім хімічным таварыствам чалавекам года. Загадчык Лабараторыі даследавання мясных прадуктаў у амерыканскім войску. Меў пятнаццатую дзяржаўную ступень (самая вышэйшая, прэзідэнцкая, — васямнаццатая)[1].

Член Нью-Ёркскай Акадэміі навук, Амерыканскага хімічнага таварыства, Амерыканскага інстытута тэхналогіі ежы, Амерыканскага таварыства мясной прамысловасці, ганаровы член Таварыства прагрэсу навукі. Першы навуковец беларускага паходжання, які трапіў у даведнік «American Men of Science» — «Амерыканскія дзеячы навукі».

У 19541957 гг. быў заступнікам старшыні Галоўнай управы БАЗА. Старшыня Беларускага Стыпендыяльнага Фонду на Амерыку. Член БІНіМа. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускіх Амерыканскіх Рэспубліканскіх Клубаў. Чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі. Аўтар артыкулаў «Пра паходжанне беларусаў», «Пра назва Беларусь», «Пра стан Беларусі» ў некаторых амерыканскіх англамоўных часопісах. Друкаваўся ў беларускіх эмігранцкіх часопісах пад псеўданімам Дунін.

Меў жонку-немку, з якой ажаніўся яшчэ ў Германіі, і двое дзяцей — сына і дачку. У 1960 годзе ў складзе амерыканскай дэлегацыі наведаў СССР з мэтай вывучэння развіцця мясной індустрыі. Быў ва Узбекістане, Туркменістане, але савецкія ўлады не далі дазвол яму наведаць Беларусь — прывезлі яго сваякоў на сустрэчу ў Маскву.

Зноскі

  1. а б Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей(недаступная спасылка), Родныя вобразы
  2. Моваю травалёгу, Лявон Юрэвіч //Запісы БІНіМ сш.32, 2009, с.27

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]