Барыс Уладзіміравіч Кіт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Барыс Кіт)
Перайсці да: рух, знайсці

Барыс КІТ, Барыс КІТА (нар. 6 красавіка 1910, Пецярбург) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, вядомы фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі.

Змест

[правіць] Біяграфічныя звесткі

Сям'я паходзіць з вёскі в. Агароднікі Навагрудскага павета (цяпер Навагрудскі раён). У 1918 з бацькамі з Пецярбургу вярнуўся на Навагрудчыну. Скончыў народную школу ў Карэлічах (1926), Наваградскую беларускую гімназію (1928), фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэту (1933). Двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. З 1931 быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, яе дырэктар у 1939. З восені 1939 стаў дырэктарам адроджанай гімназіі ў Наваградку. Потым школьны інспектар у Баранавіцкай вобласці, арганізоўваў пачатковыя і сярэднія беларускія школы.

У 1941 з пачаткам нацысцкай акупацыі Беларусі, каб пазбегнуць арышту, некаторы час жыў у вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна, дзе пазней настаўнічаў у мясцовай народнай школе. У 1943 арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, стаў іх дырэктарам, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. Пасля закрыцця гэтых навучальных устаноў у 1944 Барыс Кіт арыштаваны гестапа, ад расстрэлу яго выратавалі былыя вучні А. Дасюкевіч і К. Касяк. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945-48 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях.

З 1949 жыў у ЗША. Спачатку прыехаў у Нью-Ёрк, але хутка пераехаў у гарадок Саўт-Рывер, дзе жыло шмат беларусаў, уладкаваўся на працу ў фармацэўтычную фірму. Дзякуючы Б. Кіту быў створаны Беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт, які распачаў сярод беларускіх імігрантаў культурную, сацыяльную, палітычную работу. Барыс Кіт быў старшынёю камітэту з 1949 па 1950. Пасля пераязджае ў Каліфорнію, дзе таксама арганізоўвае беларускую групу, маючы памочнікам свайго былога вучня Часлава Найдзюка. Тут, у Лос-Анджэлесе, Барыс Кіт працуе ў фірме North American Aviation, дзе ажыццяўляліся касмічныя праекты: стратэгічныя ракеты Navaho, праект падарожжа чалавека на Марс Apollo, чаўночны карабель Shuttle. Першай яго навуковай працай было паспяховае даследаванне якасцей вадкага вадароду як будучага касмічнага паліва. У 1958 Барыса Кіта запрасілі ў горад Вашынгтон, дзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве паветраных сіл ЗША ў аддзеле касманаўтыкі. Выконваў абавязкі эксперта ў развіцці міжнароднай касманаўтыкі, перадусім савецкай. У 1960 з выхадам навукова-папулярнай кнігі «Дапаможнік па ракетным палівам» пачынаецца літаратурная дзейнасць Барыса Кіта. У 1964 ён напісаў сваю другую кнігу «Гісторыя і сучасны стан савецкай касманаўтыкі». З 1963 Барыс Кіт працуе ў аддзеле касманаўтыкі карпарацыі IT&T, дзе даследавалі і будавалі спадарожнікі сувязі, што з'яўлялася першым этапам у справе падрыхтоўкі падарожжа амерыканцаў на Месяц. Займаўся матэматычнай распрацоўкай сродкаў сувязі ў праектах касмічных караблёў. Барыс Кіт выступае з рэфератамі, піша і публікуе артыкулы, чытае даклады на міжнародных кангрэсах па касманаўтыцы. Напрыканцы 1960-ых ён наведаў з лекцыямі Японію, Індыю, Мексіку, Іспанію, Канаду, Англію, Швецыю, Фінляндыю, Нарвегію, Германію і інш.

З 1972 жыве ў Германіі, месцам свайго сталага жыхарства выбірае горад Франкфурт-на-Майне. Тут варочаецца да педагагічнай працы. Яшчэ ў Вашынгтоне ён выкладаў матэматыку ў Мэрылендскім універсітэце, а ў Франкфурце-на-Майне Барыс Кіт стаў прафесарам Еўрапейскага аддзелу Мерылендскага ўніверсітэту. Тэмай доктарскай дысертацыі ён выбраў жыццё і навуковую дзейнасць польскага матэматыка Антоні Зыгмунда, свайго колішняга прафесара ў Віленскім універсітэце. Дысертацыю «Antoni Zygmund, his life and his contribution to the mathematics of 20th century» Барыс Кіт паспяхова абараніў у 1982 на вучонай радзе Рэгенсбургскага ўніверсітэту і атрымаў за гэтую працу навуковае званне доктара філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі. У 1987 яму ўручылі дыплом заслужанага прафесара, а ў 1990 — дыплом ганаровага прафесара. У 1991 яму быў уручаны дыплом акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Барыс Кіт член многіх навуковых таварыстваў свету.

Барыс Кіт з'яўляўся фундатарам многіх эміграцыйных беларускіх выданняў, кніг М. Сяднёва. У 1990-я г. наведваў Беларусь. Аўтар успамінаў.

[правіць] Творы

  • «Даведнік па ракетным паліве» (у суаўтарстве; Kit, Boris and Evered, Douglas S., Rocket Propellant Handbook, 1st ed., The Macmillan Company, New York, 1960.)

[правіць] Цікавыя факты

Рыгор Барадулін прысвяціў Барысу Кіту чатырохрадкоўе, якое ўвайшло ў кнігу «Дуліна ад Барадуліна»:

Як ні сягне высока птах,
Ляцеціме ў гняздо наніз.
Зямля стаіць на трох кітах.
Адзін з кітоў — спадар Барыс.

[правіць] Літаратура

  • Войцік Г. Барыс Кіт. Сэрыя «Партрэты Віленчукоў». Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», 2001.
  • Савік Л. Вяртанне. — Мн., 1993.
  • Савік Л. Космас беларуса: Жыццяпіс Б. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта. — Мн., 1996.
  • ЭГБ. Т. 4. — Мн., 1997.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах