Баева (Дубровенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Баева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 144 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2137
Паштовыя індэксы
211052
Аўтамабільны код
2
СААТА
2224817008
Баева на карце Беларусі ±
Баева (Дубровенскі раён) (Беларусь)
Баева (Дубровенскі раён)
Баева (Дубровенскі раён) (Віцебская вобласць)
Баева (Дубровенскі раён)

Ба́ева[1] (трансліт.: Bajeva, руск.: Баево) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Зарубскага сельсавета.

Да 2004 года цэнтр Баеўскага сельсавета[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзіцца за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Дуброўна, за 120 км ад Віцебска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна. Каля вёскі працякае рака Мярэя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XVI стагоддзя. З 1772 г. у Копыскім, з 1861 г. у Горацкім паветах Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе з вёсцы было 98 двароў, валасное ўпраўленне, дзейнічалі 2 школы, 2 праваслаўныя царквы, вадзяны млын, багадзельня і 7 крамаў. З 1919 года Баева — мястэчка ў Гомельскай губерні, з 1922 года — цэнтр воласці ў Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 года Баева ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 г. у Дубровенскім раёнах. У Вялікую Айчынную вайну, у час акупацыі з ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г., захопнікі спалілі вёску і загубілі 110 яе жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880 год — 98 двароў, каля 1000 жыхароў:
  • напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 220 двароў, 1095 жыхароў;
  • 1995 год — 98 двароў, 297 жыхароў.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]