Базіліка Ульпія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэканструкцыя базілікі
Калоны Базілікі Ульпія з шэрага граніту, раскапаныя ў 1930-х

Базіліка Ульпія была грамадскім будынкам у Старажытным Рыме, размешчаным у форуме Траяна. Яна была названа ў гонар імператара Траяна, чыё поўнае імя было Марк Ульпій Траян.

Яна стала найважнейшай базілікай пасля двух старажытных, базілікі Эмілія і базілікі Юліі. З яе будаўніцтвам большая частка палітычнага жыцця перамясцілася з Рымскага форума на форум Траяна. Так працягвалася да будаўніцтва базілікі Максенцыя і Канстанціна.

У адрозненне ад пазнейшых хрысціянскіх базілік, яна не мела рэлігійных функцый; яна была створана для здзяйснення правасуддзя, гандлю і наведвання імператарам. Таксама яна была найбуйнейшай у Рыме, памерам 117 на 55 метраў.

Базіліка Ульпія складалася з вялікага цэнтральнага нефа з чатырма праходамі, падзеленымі шэрагамі калон і апсідамі ў канцах. Калоны і сцены былі з дарагога мармуру; дах, які ўзвышаўся на 50 метраў, была пакрыты пазалочанай бронзавай чарапіцай.

Рэканструкцыя інтэр'еру базілікі

Многія калоны ўсё яшчэ стаяць на сваім месцы, хоць большасць упала. Частка падмурка базілікі знаходзіцца зараз пад вуліцай Віа дэі Форы Імперыялі — шашой, пабудаванай пры Беніта Мусаліні. Увесь будынак быў упрыгожана трафеямі Дакійскай войны, якая праводзілася Траянам.

Пазней яна выкарыстоўвалася Канстанцінам як архітэктурны ўзор для планіроўкі новых хрысціянскіх цэркваў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Carla Maria Amici, Foro di Traiano: Basilica Ulpia e Biblioteche, Spoleto 1982.
  • Roberto Meneghini, Luigi Messa, Lucrezia Ungaro, Il Foro di Traiano, Roma 1990.
  • James E. Packer, The Forum of Trajan in Rome, Los Angeles & London 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 41°53′44″ пн. ш. 12°29′04.46″ у. д. / 41.895556° пн. ш. 12.484572° у. д. (G) (O) (Я)