Баніфацый III, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Баніфацый III (лац.: Bonifatius PP. III, свецкае імя: Баніфача Катадыёчы, іт. Bonifacio Catodioci), (?, Рым - 12 лістапада 607) — папа рымскі з 19 лютага па 12 лістапада 607. Нарадзіўся ў Рыме, але доўгі час правёў у Канстанцінопалі, дзе быў дарадцам імператара Фокі. Упарадкаваў абранне пап, забараніўшы вырашаць пытанне аб новым папе пры жыцці старога і на працягу 3 дзён пасля яго смерці. Дамогся ад Фокі прызнання першынства Рымскай кафедры над астатнімі.
Быў пахаваны ў саборы Святога Пятра.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баніфацый III, Папа Рымскі
