Фідэль Кастра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фідэль Кастра

Фідэль Алехандра Кастра Рус (ісп.: Fidel Castro Alejandro Ruz) — кубінскі рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч, прэм'ер-міністр (1959—1976), прэзідэнт Кубы (1976—2008), маёр (камандантэ) Рэвалюцыйных узброеных сіл.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і заможнага землеўладальніка. У 1949 скончыў юрыдычны факультэт Гаванскага ўніверсітэта, атрымаў ступень доктара права. Некаторы час займаўся адвакацкай дзейнасцю. У пачатку 1950-ых гадоў уступіў у Партыю кубінскага народа («Артадоксы»). У 1952 быў высунуты ад гэтай партыі ў дэпутаты Нацыянальнага кангрэса Кубы, аднак выбары не адбыліся ў сувязі з дзяржаўным пераваротам, ажыццёўленым у сакавіку 1952 рэакцыйнай праамерыканскай вайсковай элітай пад кіраўніцтвам генерала Р. Батыста, і ўсталяваннем дыктатуры. У ходзе барацьбы супраць дыктатуры партыя «Артадоксаў» паступова развалілася.

Фідэлю Кастра ўдалося аб'яднаць невялікую групу былых сяброў партыі, якая пачала падрыхтоўку да звяржэння дыктатуры Батысты. 26 ліпеня 1953 удзельнікі групы здзеснілі нападзенне на казармы Манкада ў горадзе Санцьяга дэ Куба. Выступленне было жорстка падаўлена. Кастра быў перададзены суду ваеннага трыбуналу. На судзе ён выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», у якой раскрытыкаваў Батыста і выклаў праграму барацьбы і рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Кубе. Суд прыгаварыў яго да турэмнага зняволення на 15 гадоў, аднак у маі 1955 пад ціскам грамадскай думкі Кастра быў амніставаны. У тым жа годзе ён эміграваў у Мексіку.

Сцяг «Руху 26 ліпеня»

У Мексіцы Кастра сабраў атрад («Рух 26 ліпеня»), у які ўвыходзіў Эрнэста Гевара, сустрэнуты ім рэвалюцыянер-эмігрант з Аргентыны. У снежні 1956 гэтая група высадзілася з яхты «Гранма» непадалёк ад мыса Лас-Каларадас у правінцыі Ар'ентэ. Група, якая з часам пераўтварылася ў Паўстанцкую армію, разгарнула партызанскую барацьбу супраць рэжыму Батысты. Пасля перамогі рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты 1 студзеня да ўлады на Кубе прыйшлі сілы, якія згуртаваліся вакол Паўстанцкай арміі, пад кіраўніцтвам Фідэля Кастра.

У лютым 1959 Фідэль Кастра стаў прэм'ер-міністрам рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. 16 красавіка 1961 ён заявіў, што Кубінская рэвалюцыя з'яўляецца па сваім характары сацыялістычнай. У дні ўварвання войскаў ЗША на Кубу ў раёне Плая-Хірон (красавік 1961 года) Кастра кіраваў ваеннай аперацыяй супраць інтэрвентаў.

Пасля перанесенай у ліпні 2006 года аперацыі на кішэчніку Фідэль Кастра не з'яўляўся на публіцы. Тады ён перадаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы свайму малодшаму брату Раулю, а праз два гады обвясціў аб выхадзе ў адстаўку.

Фідэль Кастра — ганаровы доктар юрыдычных навук МДУ імя М. В. Ламаносава (1963). У 1961 яму была прысуджаная Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»; у 1963 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза; у 1972 узнагароджаны ордэнам Леніна.