Беларускі час

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Часавыя паясы Еўропы:
сіні Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1)
блакітны Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
чырвоны Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1)
Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2)
жоўты Калінінградскі час (USZ1) (UTC+2)
хакі Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2)
Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3)
зялёны Мінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3)
Светлыя колеры паказваюць на тое, што ў краіне няма летняга часу: Алжыр, Беларусь, Ісландыя, Марока, Расія, Туніс, Турцыя.

Беларускі час, або Мінскі час — часавы пояс, адрозны на +3 гадзіны ад UTC (UTC+3). Гэты афіцыйны час у Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1991 года ў Беларускай ССР дзейнічаў дэкрэтны час. У 1992 годзе[1] быў зацверджаны паясны час.

З 1991 па сакавік 2011 года ўжываўся паясны час і меў месца дадатковы штогадовы перавод гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 на 1 гадзіну наперад (летні час) і ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 на 1 гадзіну назад[1].

З восені 2011 года Беларусь услед за Расіяй адмовілася ад сезоннага пераводу стрэлак. Быў усталяваны круглагодны час UTC+3[2] (гэта значыць гэтак жа, як і ў 1930—1990 гадах). Пры гэтым да 2014 года захоўвалася пастаянная розніца ў 1 гадзіну з Масквой (у 2014 годзе ў Расіі быў вернуты перавод стрэлак улетку).

Беларускі час (UTC+3) на карце гадзінных паясоў свету:
ярка жоўтым — круглагодная зона UTC+3, уключаючы беларускі час;
блакітным — зона UTC+3 у акіянах;
сінімусходнееўрапейскі час улетку ў поясе UTC+3.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]