Геаграфічны цэнтр Беларусі
Геаграфічны цэнтр Беларусі — пункт на зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі 53º31´,7 пн.ш., 29º02´,8 у.д., нацыянальны сімвал глабальнай прывязкі Рэспублікі Беларусь да планеты Зямля.
Геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава Навасёлкаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна.
Пункт вызначаны пад умовай, што сума квадратаў адлегласцей ад яго да характэрных выгінаў вонкавай мяжы Беларусі з'яўляецца найменшай. Пошукавыя работы выкананыя ў 1996 аб'яднаннем "Белгеадэзія".
На мясцовасці пункт абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам "Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь". Гэта адзін з важнейшых пунктаў дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, у выніку яго выкарыстання ў якасці зыходнага змяншаюцца скажэнні пры стварэнні карт Беларусі і яе рэгіёнаў.
[правіць] Спасылкі
- Геаграфічны цэнтр Беларусі на сайце Radzima.org
- Афіцыйная карта дазволеная Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь
- Вандроўка да цэнтру Беларусі
| Геаграфія Беларусі | |
|---|---|
| Літасфера | Тэктоніка Беларусі • Карысныя выкапні Беларусі • Рэльеф Беларусі • Крайнія пункты Беларусі • Геаграфічны цэнтр Беларусі |
| Гідрасфера | Рэкі і каналы Беларусі • Азёры Беларусі • Вадасховішчы Беларусі • Балоты |
| Атмасфера | Клімат Беларусі |
| Біясфера | Расліннасць Беларусі • Глебы Беларусі • Жывёльны свет Беларусі |
| Ахова прыроды | Запаведнікі Беларусі • Нацыянальныя паркі Беларусі • Заказнікі Беларусі • Водна-балотныя ўгоддзі |