Цэнтральнаеўрапейскі час

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Часавыя паясы Еўропы:
сіні Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1)
Галубай Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
чырвоны Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1)
Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2)
хакі Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2)
Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3)
аранжавы Калінінградскі час (MSK–1), Мінскі час (FET) (UTC+3)
зялёны Маскоўскі час (MSK) (UTC+4)
Светлыя колеры паказваюць на тое, што ў краіне няма летняга часу: Алжыр, Ісландыя, Расія, Беларусь, Туніс.

Цэнтральнаеўрапейскі час (англ.: Central European Time, CET) уяўляе сабой адну з назваў часавога пояса UTC+1. Гэтым часам карыстаюцца некаторыя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія краіны. Большасць з іх карыстаюцца таксама цэнтральнаеўрапейскім летнім часам (CEST) UTC+2 у якасці летняга часу.

У вузейшым сэнсе пад цэнтральнаеўрапейскім часам маецца на ўвазе сістэма вылічэння часу ў тых краінах і тэрыторыях Еўропы (Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Ватыкан, Венгрыя, Германія, Гібралтар, Данія, кантынентальная частка Іспаніі, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя), дзе ўзімку выкарыстоўваецца час часавога пояса UTC+1, а ўлетку — часавога пояса UTC+2.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Круглы год па цэнтральнаеўрапейскім часе жывуць Сцяг Алжыра Алжыр і Сцяг Туніса Туніс.

Наступныя краіны і тэрыторыі выкарыстоўваюць цэнтральнаеўрапейскі час узімку паміж 1:00 UTC апошняй нядзелі кастрычніка і 1:00 UTC апошняй нядзелі сакавіка:

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

З-за наяўнасці вялікай колькасці дзяржаў у гэтым поясе сустракаюцца і іншыя абазначэнні:

  • MET (англ.: Middle European Time, сярэднееўрапейскі час) (не блытаць з MET — англ.: Middle Eastern Time)
  • «Берлінскі час»
  • MEZ (ням.: Mitteleuropaische Zeit)

Шаблон:Часавыя паясы