Бераст
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Бераст | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падпарадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Бераст |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Бе́раст, вяз ліставаты, карагач (Ulmus minor ці Ulmus foliacea), лістападнае дрэва ці куст роду вяз сямейства вязавых.
Дрэвы вышынёй 10-30 м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чараньках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.
Светлалюбная, засухаўстойлівая расліна.
На Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.
Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатна для замацавання схілаў.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |