Брацлаўскае ваяводства
| Герб |
|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Адміністрацыйны цэнтр | Брацлаў |
| Ваяводы | Ваяводы брацлаўскія |
| Кашталяны | Кашталяны брацлаўскія |
| Плошча | 31 660 км² |
| Час існавання | 1566—1795 |
Брацлаўскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Брацлаў.
Змест |
Сімволіка [правіць]
Герб ваяводства меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».
Ваяводская харугва была шэрага колеру з выявай Пагоні ў чырвоным полі[1].
Гісторыя [правіць]
Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падолле)[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводства перанеслі з Брацлава ў Вінніцу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [правіць]
Падзялялася на два паветы: Вінніцкі і Брацлаўскі (апошні складаўся з дзвюх частак уласна Брацлаўскай і Звянігарадскай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтр — Гранаў) і Звянігарадскі паветы[1].
Ваяводскі соймік праходзіў у Вінніцы. Мясцовая шляхта абірала шасцярых паслоў на Вальны сойм.
Ураднікі [правіць]
У Сенаце Рэчы Паспалітай Падляшскае ваяводства мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Цікавыя факты [правіць]
- На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводства нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаіерэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменніка Фёдара Дастаеўскага.[2]
Заўвагі [правіць]
- ↑ Шаблон:Lang-be-old; лац.: Palatinatus Braclaviensis, польск.: Województwo bracławskie
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Валерый Пазднякоў. Брацлаўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 347.
- ↑ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 [1].
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Ваяводствы | Віленскае (1413—1795) • Троцкае (1413—1795) • Полацкае (1504—1793) • Новагародскае (1507—1795) • Віцебскае (1508—1793) • Смаленскае (1508—1667) • Берасцейскае (1566—1795) • Менскае (1566—1793) • Мсціслаўскае (1566—1772) • Інфлянцкае (1667—1772) • Браслаўскае (1793—1795) • Гарадзенскае (1793—1795) • Жамойцкае (1793—1795) • Мерацкае (1793—1795) | |
| Іншыя рэгіёны | Жамойцкае староства (XIII стагоддзе — 1795) • Курляндскай герцагства (1562—1795) | |
| Ваяводствы, якія адышлі да Польскага каралеўства ў 1569 |
Кіеўскае (1471—1569) • Падляшскае (1513—1569) • Брацлаўскае (1566—1569) • Валынскае (1566—1569) | |