Берасцяныя граматы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Birch bark N109.jpg

Берасцяныя граматы — пісьмы, запіскі і дакументы 11-15 ст. на бяросце, выяўленыя пры раскопках старажытнарускіх гарадоў. Адно з важных сведчанняў, што на Русі і ў ВКЛ пісьменства было пашырана не толькі паміж феадалаў і духавенства, але і ў простых гарадскіх жыхароў.

На тым баку бяросты, што прылягаў да дрэва, літары надрапвалі вострай касцяной або жалезнай палачкай — пісалам. Вядома каля 750 берасцяных грамат, у тым ліку з Ноўгарада (першая знойдзена ў 1951), Старой Русы (23 граматы), Смаленска (10), Пскова (8), Цвяры (4), Масквы (1). Найбольш старажытная берасцяная грамата (XI ст.) была выяўлена ў Ноўгарадзе, якую напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска. На Беларусі берасцяныя граматы выяўлены ў Віцебску (кан XIII ст.) і Мсціславе (пач XIII ст.).

Асноўная тэма грамат 11-12 стст. — крэдыторства, пазыка грошай у доўг. У 13-15 стст. — валоданне зямлёй, клопаты пра сяўбу і ўборку збожжавых, пра даходы з прамысловых угоддзяў, абавязацельствы, завяшчанні.

Звесткі, якія даюць берасцяныя граматы ў галіне фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу, каштоўныя для гісторыі мовы. Для іх мовы характэрна адсутнасць царкоўнаславянскай кніжнай лексікі.

Берасцяная грамата 13-14 ст., знойдзеная ў 1959 у Віцебску, мае наступны тэкст (у перакладзе на сучасную мову).

Ад Сцяпана к Няжылу. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, дабрадзей мой, купі мне жыта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арциховский А. В., Борковский В. И. Новгородские грамоты на бересте: (Из раскопок 1956—1957 гг.). — М., 1963.
  • Арциховский А. В. Новгородские грамоты на бересте: (Из раскопок 1958—1961 гг.). — М., 1963.
  • Дроченина Н. Н., Рыбаков Б. А. Берестяная грамота из Витебска // Сов. археология. 1960. № 1.
  • Аляксееў Л. В. Берасцяная грамата // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 2.
  • Тарасаў С. В. З гісторыі полацкай эпіграфікі X—XV ст. // Кніжная культура Беларусі. — Мн. 1991.