Усходнія славяне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гісторыя Беларусі
Coat of arms of Belarus.svg

·Старажытная Беларусь·
·Усходнія славяне·
(Полацкае княства • Тураўскае княства • Менскае княства)
·Кіеўская Русь·
·Вялікае Княства Літоўскае·
·Рэч Паспалітая·
·Расійская імперыя·
·БНР·
·ССРБ·
·Літбел·
·БССР·
·Рэспубліка Беларусь·

Усходнія славяне — культурна-моўная супольнасць славянаў, якія размаўляюць на ўсходнеславянскіх мовах. У сваёй пачатковай гісторыі вядомыя пад імем русінаў — асноўнага насельніцтва Русі. Да 17 ст. на аснове усходнеславянскай супольнасці сфарміраваліся беларускі, рускі і ўкраінскі народы.

Змест

Рассяленне усходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі [правіць]

У перыяд VIII—XIXст. на тэрыторыі Беларусі існавалі наступныя славянскія аб'яднанні:

Крывічы [правіць]

Крывічы — Палачане рассяліліся па Заходняй Дзвіне. Назва паходзіць ад слова крэўныя, што азначае блізкія па крыві. Галоўныя паселішчы — Полацк, Віцебск, Лукомль. Ад Крывічоў-Палачанаў утварылася Полацкая зямля.

Дрыгавічы [правіць]

Дрыгавічы — паўднёвыя суседзі крывічоў. Назва пашла ад слова дрыгва (балота). Рассяліліся па тэрыторыі прыпяцкага Палесся. Галоўныя паселішчы — Тураў, Клецк, Слуцк. Ад дрыгавічаў утварылася Тураўскае княства.

Радзімічы [правіць]

Радзімічы — суседзі Дрыгавічоў. Жылі па рацэ Сож. Галоўны горад — Гомель. Радзімічы далучыліся да Кіеўскага княства.