Бой пры Монтэ-Пелада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой пры Монтэ-Пелада
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 28 жніўня 1936
Месца гара Монтэ-Пелада, недалёка ад Уэскі, Іспанія
Вынік перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Камандуючыя
Марыа Анджэлоні Карлас Санес
Сілы бакоў
2 000 чалавек, 3 бронемашыны, 10 гармат 690 чалавек, 3 гарматы
Страты
звыш за 300 забітых 660 забітых

Бой пры Монтэ-Пелада — адзін з першых баёў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, які стаў вядомым дзякуючы ўдзелу ў ім італьянскіх добраахвотнікаў-рэспубліканцаў з батальёна імя Матэоці, калі 28 жніўня 1936 года італьянцы і іспанскія анархісты штурмам захапілі пазіцыю мяцежнікаў на гары Монтэ-Пелада, недалёка ад Уэскі.

Планы і сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Монтэ-Пелада ў Арагоне, паміж Уэскай і Альмудэварам, пасля пачатку бунту вайскоўцаў стаў месцам засяроджвання больш за пяцьсот нацыяналістаў. Каталонія і ўсходняя частка Арагона засталіся лаяльнымі Рэспубліцы.

У сталіцы Каталоніі Барселоне сталі фарміравацца калоны добраахвотнікаў для барацьбы з мяцежнікамі, многія з якіх накіроўваліся ў Арагон, каб падтрымаць мясцовых рэспубліканцаў. Чатыры калоны («Ленін», «Карл Маркс», «Аскаса» і «Лос-Агілучас») былі адпраўлены ва Уэску, а астатнія — у напрамку Сарагосы і Тэруэля.

Адной з першых сфармаваных была калона «Аскаса». Яна складалася з вялікага кантынгенту італьянскіх добраахвотнікаў (батальён імя Матэоці), у асноўным з эмігрантаў, праціўнікаў фашысцкага рэжыму Мусаліні, узначаленых вядомым лідарам італьянскай Рэспубліканскай партыі Марыа Анджэлоні. Група была папоўнена каталонскімі анархістамі і камуністамі-антысталіністамі з POUM. Неўзабаве калоны падышлі да Уэскі. Была зроблена спроба аблажыць горад.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

28 жніўня, у 12 гадзін, да гары Монтэ-Пелада прыбыла рэспубліканская калона ў складзе каля 1200 італьянцаў і 860 іспанцаў, у суправаджэнні 3 самаробных браняваных машын і пры падтрымцы больш за 10 гармат. Пазіцыя нацыяналістаў была абнесена сцяной з бярвення і ўзмоцнена 6 кулямётамі і 3 невялікімі гарматамі.

У палове першага пачалася атака. На працягу паўтары гадзіны рэспубліканцы атакавалі пазіцыю праціўніка, несучы цяжкія страты. Адзін бранявік быў знішчаны, іншы пашкоджаны, многія апалчэнцы атрымалі раненні, але нацыяналісты трымаліся. Толькі дзякуючы абстрэлу з гармат, у выніку якога загінулі практычна ўсе яе абаронцы, пазіцыя была ўзята. Апошнія 40 выжылых схаваліся ў лагеры, працягнулі супраціў, але затым здаліся. 10 палонных былі расстраляны.

Рэспубліканскі бок таксама панёс значныя страты, уключаючы камандзіра італьянскага батальёна Марыа Анджэлоні.

Захоп Монтэ-Пелада не прывёў да ўзяцця Уэскі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Batalla de Monte Pelado [1]
  • Mario Angeloni (1896—1936) [2]