Баі за Кінта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Кінта
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Карта-схема баёў.
Карта-схема баёў.
Дата 24—26 жніўня 1937
Месца Кінта (муніцыпалітэт)
Вынік перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
 Другая Іспанская Рэспубліка
Інтэрбрыгады
Франкісцкая Іспанія
Легіён «Кондар»
Камандуючыя
Караль Свярчэўскі М. Андрэс Лопес
Сілы бакоў
2 500 чалавек 1 500 чалавек
Страты
120 забітых, 300 параненых 400 забітых, 900 палонных

Баі за Кінта (ісп.: Batalla de Quinto) — частка Сарагоскай аперацыі, што ажыццяўлялася рэспубліканцамі летам 1937 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Планы[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне на Сарагосу было запланавана Генеральным штабам рэспубліканцаў як буйнамаштабная аперацыя з мэтай акружыць і захапіць горад, і праводзілася на ўсім Арагонскім фронце. Фактычна, уздоўж плыні ракі Эбра па восі шашы ад Кінта быў самы хуткі шлях на горад.

Паколькі аперацыя была задумана як вокамгненнае наступленне на сталіцу Арагона, у яе задзейнічалі шматлікія сілы, асабліва танкі і кавалерыя. Гэты сектар дрэнна абараняўся войскамі Франсіска Франка. У самім Кінта і ваколіцах на ўмацаваных пазіцыях знаходзілася каля 1500 штыкоў, падтрыманых двума артылерыйскімі батарэямі.

Ход[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне рэспубліканцаў пачалося 24 жніўня. Галоўны ўдар на Кінта наносіламі з поўдня 35-я Інтэрнацыянальная дывізія генерала Вальтэра (Караль Свярчэўскі) сваімі 15-й і 11-й інтэрнацыянальнымі брыгадамі. У другой палове дня адбылося акружэнне Кінта. Адначасова інтэрбрыгады ажыццявілі артабстрэл пазіцый праціўніка. Усю ноч з 24-га на 25-га і нават да раніцы наступнага дня абаронцы радавалі аб дапамозе.

25 жніўня авіяцыя легіёна «Кондар», з мэтай дапамагчы войскам пасёлка, нанесла бомбавы ўдар па пазіцыях рэспубліканцаў. У гэты час нацыяналісты, якія яшчэ вялі баі з праціўнікам, працягвалі супраціў толькі на ўзгорку Пурбурэль, пакінуўшы прыхільнікам Рэспублікі амаль увесь населены пункт. У гэтым раёне ім атрымалася ўмацавацца і вытрымаць атакі інтэрбрыгад, у прыватнасці, брытанскіх добраахвотнікаў. Да раніцы 26 жніўня франкісты захавалі пазіцыі на ўзгорку.

Прыкметна, што авіяцыя нямецкіх саюзнікаў не ведала пра бягучыю абстаноўку і адзін раз атакавала нацыяналістаў, бо меркавала, што Пурбурэль захоплены рэспубліканцамі.

У апошні дзень інтэрбрыгады пачалі буйную атаку пры падтрымцы артылерыі. Толькі вечарам, пасля васьмі гадзін баёў, ім атрымалася узяць узгорак.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Упартая абарона Кінта нацыяналістамі не дазволіла рэспубліканцам хутка выйсці да Сарагосы і сарвала частку плана бягучай аперацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • La Batalla de Quinto (24-26 agosto 1937) [1]
  • The Battle of Quinto in Zaragoza Offensive [2]