Бітва пры Більбаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Більбаа
Асноўны канфлікт: Біскайская аперацыя Паўночнаіспанскай кампаніі (Грамадзянская вайна ў Іспаніі)
Уваход у адзін з бункераў «Жалезнага пояса».
Уваход у адзін з бункераў «Жалезнага пояса».
Дата 12—19 чэрвеня 1937
Месца Більбаа
Вынік перамога франкістаў і ўзяцце Більбаа
Праціўнікі
 Другая Іспанская Рэспубліка
Краіна Баскаў
Франкісцкая Іспанія
Корпус добраахвотніцкіх сіл
Легіён «Кондар»
Камандуючыя
Хасэ Антоніа Агірэ Хасэ Сальчага
Эторэ Бастыка
Сілы бакоў
50 000 салдат і апалчэнцаў 60 000 нацыяналістаў
15 000 італьянскіх добраахвотнікаў
Страты
невядома Нацыяналісты: невядома
Італьянскія добраахвотнікі: 105 забітых
427 параненых
3 зніклых без вестак

Бітва пры Більбаа (ісп.: Batalla de Bilbao, баскск.: Bilboko gudua) адбылася паміж рэспубліканскімі войскамі і франкістамі (пры падтрымцы італьянскага добраахвотніцкана корпуса) 1219 чэрвеня 1937 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Працяг паўночна-іспанскай кампаніі. Вынікам баявых дзеянняў стаў захоп нацыяналістамі горада Більбаа і Краіны Баскаў.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку вайны рэспубліканскія ўлады абвясцілі аўтаномію для басконскага ўрада ва ўзнагароду за падтрымку басконскімі нацыяналістамі рэспубліканцаў у вайне. Нягледзячы на гэта, не ўсе баскі, якія пражывалі ў Іспаніі на тэрыторыі 4 правінцый (Навара, Алава, Гіпускаа, Біская), падзялялі перакананні басконскіх нацыяналістаў. Апошнія дамінавалі ў правінцыях Гіпускаа і Біская. Неўзабаве супраць рэспубліканскага ўрада паўсталі правінцыі Навара і Алава. Франкісты далучылі правінцыю Гіпускаа, захапіўшы 13 верасня 1936 яе найбуйнейшы горад Сан-Себасцьян, і неўзабаве разгарнулі наступленне на правінцыю Біская.

31 сакавіка 1937 года франкісты пры падтрымцы італьянскага добраахвотніцкага карпуса пад камандаваннем генерала Эміліа Мола пачалі наступленне на Більбаа — прамысловы цэнтр правінцыі. Нягледзячы на пераважная панаванне ў паветры, забяспечанае легіёнам «Кондар», упартае супраціўленне баскаў надоўга застапарыла прасоўванне войскаў. Басконскія войскі адступілі да горада толькі 11 чэрвеня. Більбаа быў умацаваны лініяй абароны, якая атрымала назву «Жалезны пояс». Збудаванне комплексу вялося ўсю зіму 1936—37 гадоў, але так да канца і не было дароблена. Умацаванні «Жалезнага пояса» былі недастаткова прыстасаваны для абароны, дрэнна ўлічвалі рэльеф мясцовасці і былі размешчаны занадта блізка да горада, што рабіла яго безабаронным для агню дальнабойнай артылерыі. Становішча пагаршала яшчэ тая акалічнасць, што інжынер, які кіраваў будаўніцтвам умацаванняў, перайшоў на бок франкістаў і паказаў ім найбольш уразлівыя месцы лініі. Нацыяналісты не прамінулі гэтым скарыстацца.

11 чэрвеня Паўночная армія нацыяналістаў, пасля папярэдняга абстрэлу з 150 артылерыйскіх гармат і ўдараў італьянскай авіяцыі і нямецкага легіёна «Кондар», аднавіла баявыя дзеянні. Гэты ўдар зламаў супраціў басконскіх абаронцаў на пазіцыях непасрэдна перад «Жалезным поясам». Да вечара тры з шасці наварскіх брыгад дасягнулі знакамітай лініі абароны. Абстрэл яе, у тым ліку і запальнымі бомбамі, працягваўся ўсю ноч.

Абаронцы[правіць | правіць зыходнік]

Да сакавіка 1937 года ў Паўночную зону рэспубліканцаў пастаўлена 66786 вінтовак дзесяці тыпаў (у абсалютнай большасці тыпаў Першай сусветнай вайны і 11908 узораў 18741884 гадоў, пад патроны шасці розных калібраў 8 мм французскі, 7,92 × 57 мм, 8 мм аўстра-венгерскі, 11×59R, 0.303, 7 × 57 мм); 892 кулямёта шасці тыпаў пяці калібраў, 321 артылерыйская гармата дваццаці дзевяці мадэляў дваццаці чатырох калібраў часоў Першай сусветнай, 168 мінамётаў чатырох тыпаў чатырох калібраў (76 мм, 152 мм, 170 мм, 240 м) часоў Першай сусветнай і, нарэшце, 48 танкаў Рэно ФТ таксама Першай сусветнай з хуткасцю ідучага чалавека і ўзброеных або кулямётам, або маламагутнай 37-мм гарматай[1][2]. Гэтыя зношаныя старыя танкі закупілі ў Польшчы па 35 тыс. долараў, у той час як сучасныя на той час новыя савецкія Т-26 з хуткасцю 30 км/г і 45-мм даўгаствольнай гарматай, спаранай з кулямётам ДТ, закуплялі ў СССР па 20 150 долараў, а хуткаходныя (56-64 км/г) найноўшыя БТ-5 — 28 541, пастаўленыя толькі ў Паўднёва-цэнтральную зону рэспубліканцаў[3]. Таксама на поўнач у кастрычніку 1936 года даставілі 20 савецкіх гарматных бронеаўтамабіляў БА-6 па 14 550 долараў і 10 савецкіх лёгкіх кулямётных бронеаўтамабіляў ФАІ па 4360 долараў[1].

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

12 чэрвеня пасля таго як батарэі і новыя хвалі бамбардзіроўшчыкаў (каля 70) нацыяналістаў за некалькі гадзін разбурылі «Жалезны пояс», брыгада Санчэса Батысты атакавала кропку на гары Гастэлумендзі, дзе сістэма абароны была слабей. Рэспубліканцы не змаглі адрозніць, калі артылерыйскі абстрэл скончыўся і пачалася сапраўдная атака, таму калі раптам сярод дыму з усіх бакоў з’явіліся салдаты мяцежнікаў, пачалося замяшанне, і басконскія батальёны, ахопленыя страхам быць акружанымі, пачалі адступаць. Такім чынам, брыгада Санчэса пад покрывам цемры прарвала рэспубліканскія рубяжы на фронце даўжынёй 800 метраў. Цяпер мяцежнікі знаходзіліся менш чым за 10 км ад гарадскога цэнтра Більбаа, і іх артылерыя магла абстрэльваць яго акрамя авіяцыйных нападаў. Падчас атакі франкісты пры падтрымцы авіяцыі прарвалі кальцо абароны.

13 чэрвеня ўсе войскі, якія засталіся па той бок «Жалезнага пояса», былі перакінуты ва ўнутраныя раёны горада. У тую ж ноч рэспубліканскія і басконскія ўлады пачалі падрыхтоўку да эвакуацыі насельніцтва, у асноўным чыноўнікаў і супрацоўнікаў басконскага ўрада, на захад, у бок Сантандэра, хоць, у рэшце рэшт, мясцовы ўрад вырашыў абараняць Більбаа.

1516 чэрвеня ўсходнія ўмацаванні жалезнай лініі былі прарваны ў іншых месцах. Вусце Нервьёна, рэкі, на якой стаіць Більбаа, апынулася пад агнём артылерыі італьянскай дывізіі «Чорныя стрэлы», што наступала на паўночным флангу і абыходзіла горад з боку мора. Басконскія салдаты беглі праз раку, не падарваўшы за сабой масты. Караблі адмірала Віерны перайшлі да блізкай блакады і захапілі частку параходаў з бежанцамі ля самага вусця.

17 чэрвеня наступленне мяцежнікаў працягвалася. Дывізія Пуца панесла цяжкія страты, спрабуючы іх спыніць. На працягу дня на Більбаа ўпала 20 000 бомбаў, а пагоркі і дамы вакол горада некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Да вечара франкісты кантралявалі ўвесь правы бераг Нервьёна, ад горада да мора, а таксама большую частку левага берага.

18 чэрвеня генерал Улібары вывеў рэшткі сваіх войскаў з горада. Апошнія з гэтых падраздзяленняў пакінулі горад на досвітку 19 чэрвеня.

У сярэдзіне дня нацыяналісты і італьянцы з усходу і поўначы без бою ўвайшлі ў Більбаа. Баскі вывелі з ладу большасць гарадскіх мастоў, але горад застаўся ў асноўным некранутым, у тым ліку яго прамысловасць, якая захавалася, нягледзячы на тое, што рэспубліканскія кіраўнікі загадалі знішчыць фабрыкі і заводы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Платошкин Н. Н. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — С. 337—338. — 478 с. — ISBN 5-2240-4456-1.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — С. 171—173. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Manuel Montero García. History of Biscay. — 1980.