Брусельская ратуша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брусельская ратуша

Брусельская ратуша — ратуша, размешчаная ў гістарычным цэнтры Бруселя на плошчы Гран-Плас, пабудаваная ў стылі Брабанцкай готыкі.

Найбольш старая, левая, частка ратушы пачала будавацца ў 1402 г. разам са званіцай. Будаўніцтва завяршылася да 1420 г., і далейшых дабудоў да будынка не планавалася. Аднак, узмацненне ўплыву гільдыі рамеснікаў і іх намераў ва ўдзеле кіравання гарадскімі справамі прывяло да таго, што ў 1444 г. Карл Смелы заклаў першы камень у правае крыло ратушы. Да 1450 года гэтая частка будынка была дабудавана, але яна карацейшая за старую і будынак не сіметрычна вежы. Да 1455 г. на месцы старой званіцы была ўзведзеная вежа вышынёй у 96 м, на вяршыні якой знаходзіцца пяціметровая статуя архангела Міхаіла, апекуна Бруселя, які перамог д'ябла. Арыгінальная статуя прастаяла наверсе 541 год, у 1996 годзе яна была замененая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Славутасці Бруселя