Брыджыт Фонда
| Брыджыт Фонда Bridget Fonda |
|
| Імя пры нараджэнні: | Брыджыт Джэйн Фонда |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 27 студзеня 1964 (49 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Лос-Анджэлес, ЗША |
| Грамадзянства: | ЗША |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 1982—2002 |
| IMDb: | ID 0000403 |
Брыджыт Джэйн Фонда (анг. Bridget Jane Fonda; 27 студзеня 1964 года, Лос-Анджэлес) — амерыканская актрыса. Дачка акцёра Пітэра Фонды.
Кар'ера [правіць]
Брыджыт ўпершыню з'явілася на экране разам з бацькам у фільме «Бестурботны яздок». Другой роляй была роля без слоў у фільме 1982 года «Партнёры». Першае прыкметнае з'яўленне актрысы адбылося ў фільме «Скандал», галоўную ролю ў якім выканаў Джон Хёрт.
У 1990 годзе актрыса сыграла журналістку ў трэцяй частцы трылогіі «Хросны бацька». Пасля некалькіх малапрыкметных роляў у тэатры і кіно, Брыджыт сыграла галоўную ролю ў фільме «Самотная белая жанчына», заслужыўшы станоўчыя водгукі крытыкаў.
У 1997 годзе Брыджыт ляцела ў адным самалёце з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, які прапанаваў ёй ролю пляжнай дзяўчынкі ў карціне «Джэкі Браўн». Ёй таксама прапаноўвалі галоўную ролю ў тэлевізійным серыяле «Элі Макбіл» (якая пазней дасталася Каліста Флокхарт), але яна адмовілася, вырашыўшы засяродзіцца на кар'еры ў кіно.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брыджыт Фонда- Брыджыт Фонда(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Брыджыт Фонда на сайце TVGuide.com
- Брыджыт Фонда на сайце Notable Names Database