Бурмістр
Бурмістр (польск.: burmistrz, укр.: Бурмістр, літ.: Burmistras ад ням.: Bürgermeister) - вышэйшы кіраўнік горада з адміністрацыйнай і судовай уладай у гарадах з Магдэбургскім правам[1]; кіраўнік магістрата горада, прадстаяцель гарадскога ўпраўлення (старшыня гарадскога савета), аналаг "мэра".
- У старадаўняй Польшчы гэты пост паўстаў у XIII стагоддзі. Бурмістр быў старшынёй гарадскога савета, а выбіралі яго члены савета з свайго асяроддзя, штоквартальна. У XIX ст. пасты бурмістра і старшыні рады былі падзеленыя. Пасада гэта была актуальнай для заходніх абласцей Беларусі (і заходніх абласцей Украіны) да 1939 года. І - для ўсёй Беларусі ў складзе ВКЛ правінцыі Рэчы Паспалітай да 1772 г..
- У сучаснай Польшчы бурмістр, згодна з законам ад 8 сакавіка 1990 года, гэта выканаўчы кіраўнік гміны. Выконвае пастановы гарадскога савета, але таксама яўляецца кіраўніком гарадской адміністрацыі (магістрата), начальнікам гарадскіх устаноў, да прыкладу гарадскога транспарту, камунальных прадпрыемстваў, дзіцячых садоў, і т.д.. Паводле законаў, таксама можа яўляцца начальнікам аддзела Запісу Актаў Грамадзянскага Стану (ЗАГС), хоць звычайна адмаўляецца ад гэтай пасады і намінуе начальніка.
Аналагам бурмістра ў сельскай гміне яўляецца войт. Ў гміне з насельніцтвам вялікім, чым 100 тыс. жыхароў, аналагам бурмістра яўляецца прэзідэнт горада. Прэзідэнт яўляецца аналагам бурмістра таксама ў некалькіх гарадах, у якіх насельніцтва не перавышае 100 тыс., але гэты пост гістарычна быў ужо прыняты. Бурмістрам (войтам, прэзідэнтам) у горадзе можа стаць любы грамадзянін Польшчы ва ўзросце не менш чым 25 гадоў, не пазбаўлены правоў балятавання. Выбары з 2002 г. праходзяць ва усеагульных, роўных, прамых умовах пры тайным галасаванні. Тэрмін паўнамоцтваў - 4 гады.
[правіць] Крыніцы
- Ustawa z dnia 20 czerwca 2002 r. o bezpośrednim wyborze wójta, burmistrza i prezydenta miasta, Dz.U. 2002 nr 113 poz. 984
- Ustawa z dnia 8 marca 1990 o samorządzie terytorialnym, Dz.U. 1990 nr 16 poz. 95
Зноскі
- ↑ «Реєстр Війська Запорозького 1649 року (транслітерація тексту)», «Наукова Думка», м. Київ, 1995 р., с. 532
