Храм Цэзара
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Храм Цэзара (лац.: aedes Divi Iuli - храм абагаяўлёнага Юлія) — храм у гонар Гая Юлія Цэзара на рымскім форуме.
Храм размяшчаўся ў паўднёва-ўсходняй частцы форуму, на месцы, дзе было спалена цела забітага Цэзара[1]. Цэзар стаў другім, пасля Ромула, абагаяўлёным рымлянінам. Будаўніцтва пачалося праз два гады пасля забойства Цэзара ў 42 годзе да н. э., асвячоны толькі ў 29 годзе да н. э.[2] Па малюнках на манетах стала магчымым аднавіць аблічча храма. На подыуме размяшчаўся круглы алтар.
Ад храма захавалася да нашых дзён толькі частка подыўма.
Зноскі
- ↑ Aedes_Divi_Juli (англ.) . — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.
- ↑ Cassius Dio 51, 21
Літаратура [правіць]
- Filippo Coarelli, Il Foro romano. Periodo repubblicano e augusteo, Roma 1985, ISBN 88-85020-68-2, pp. 308-323.
- Maria Floriani Squarciapino, "Il fregio del tempio del Divo Giulio", in Rendiconti dell'Accademia Nazionale dei Lincei, 12, 1957, pp. 270-284.
- Pierre Gros, voce Iulius, Divus, aedes, in Eva Margareta Steinby (a cura di), Lexicon topographicum urbis Romae, III, Roma 1996, ISBN 88-7140-096-8, pp. 116-119.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храм Цэзара
| Гэта пачатак артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |