Калона Фокі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Калона
Калона Фокі
Colonna di Foca
Калона Фокі
Калона Фокі
Каардынаты: 41°53′33″ пн. ш. 12°29′05″ у. д. / 41.8925° пн. ш. 12.484722° у. д. (G) (O) (Я)41°53′33″ пн. ш. 12°29′05″ у. д. / 41.8925° пн. ш. 12.484722° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Італія
Месцазнаходжанне Рым, Рымскі форум
Дата пабудовы 608 год
Стан з калоны скінута статуі Фокі

Калона Фокі (італ.: Colonna di Foca) — карынфская калона, узведзеная на Рымскім форуме перад Рострай і прысвечаная ў 608 годзе візантыйскаму імператару Фоку (602610). Стала апошнім дадаткам да архітэктурнага комплексу Рымскага форума.

Калона 13,6 м вышынёй, створаная ў II стагоддзі н.э., была ўсталявана на чатырохвугольным пастаменце з белага мармуру, які першапачаткова быў выкарыстаны ў мануменце ў гонар Дыяклетыяна. Надпіс на паўночным яго боку паведамляе, што манумент 1 жніўня 608 года Равенскі экзарх Смарагд прысвяціў Фоку, усталяваўшы на вяршыні калоны залатую статую імператара:

«Найлепшаму, найлітасціваму і самаму набожнаму прынцэпсу, нашаму спадару Фоку, нязменнаму імператару, богам венчаны, трыўмфатару, пастаяннаму аўгусту, Смарагд, які былы прыслужнік імператарскага палаца, патрыцый і экзарх Італіі, адданы яго літасці, за незлічоныя заслугі яго набожнасці і за спакой, які панаваў у сувязі з праяўленым у адносінах да Італіі клопатам і захаваннем свабоды, гэту статую яго велічы, якая зіхаціць бляскам золата, узняў на гэту высокую калону дзеля вечнай яго славы і асвяціў у першы дзень месяца жніўня, у сёмы год абвяшчэння гаспадаром, у пяты год пасля консульства яго набожнасці»

Прычына, па якой Фока ганараваўся ад экзарха такімі ушанаваннямі, не вядомая. Часта ёй лічаць спрыянне Фокі Рымскім Папам, у тым ліку перадачу Баніфацыю IV Пантэона, асвячонага ў 609 годзе як царква ўсіх мучанікаў, забарона канстанцінопальскаму патрыярху называцца «Сусветным» і інш.. Не выключана, што помнік быў усталяваны ў знак вернасці імператару Рыма ў той час, калі гораду пагражалі лангабарды, ці быў выказваннем асабістай удзячнасці Смарагда Фоку, які вярнуў яму ўлада экзарха.

У 610 годзе Фока быў зрынуты, усе яго выявы пачалі мэтанакіравана знішчацца. Па загадзе новага імператара Іраклія ў канцы 610 года з калоны была скінута статуя, пасвячальны надпіс зацёрты. У Сярэднявеччы форум прыйшоў у запусценне і быў запоўнены пародай, змытай са схілаў бліжэйшых узгоркаў, сама калона заставалася цэлай і працягвала ўзвышацца над паверхняй зямлі, пастамент апынуўся пахаваны пад наносамі. У канцы XVIII стагоддзя ён быў ад іх расчышчаны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Антычныя калоны Рыма