Капітолій
| Капітолій | |
Базіліка Санта-Марыя-ін-Арачэлі на вяршыні Капіталійскага ўзгорка |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня вяршыні |
46 м |
|
|
|
Капітолій (лац.: Capitolinus) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 м.) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 мэтра), паміж імі месціцца западзіна Асылум (Asylum; вышыня 36,5 мэтра). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, ўзвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбру, на паўночны-захад ад Палаціна, над размешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтр Старажытнага Рыму. На Капітоліі завяршаліся трыўмфальныя шэсці рымскага войска. У пачатку Сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названа будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.
Гісторыя[правіць]
Паводле падання ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпейскім пагоркам, стромкі схіл адной з яго вяршыняў — Тарпейскай скалы, служыў месцам пакаранняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новую назву атрымаў ад перанесенага з Квірынала свяцілішча сабінаў якое звалася Капітоліям, каля яго адбываліся паседжанні сената і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітолій (Capitolium vetus) які знаходзіўся на Квірынале.
Глядзіце таксама[правіць]
- Рымскія пагоркі
- Тарпейская скала
- Капіталійскі храм
- Капіталійскія музеі
- Статуя Марка Аўрэлія
- Капітолій, Вашынгтон
- Forum Holitorium
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капітолій