Бэл (Ньюфаўндленд і Лабрадор)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэл
англ. Bell
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча34 км²
Найвышэйшы пункт120 м
Насельніцтва3 000 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва88,24 чал./км²
Размяшчэнне
47°37′37″ пн. ш. 52°57′42″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
ПравінцыяНьюфаўндленд і Лабрадор
Бэл (Ньюфаўндленд і Лабрадор) (Канада)
Бэл
Бэл
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэл (англ.: Bell Island) — востраў ля ўзбярэжжа Ньюфаўндленда, частка канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Плошча — 34 км². Насельніцтва — каля 3000 чал. (2011 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бэл знаходзіцца за 3,8 км ад узбярэжжа большага па плошчы вострава Ньюфаўндленд, звязаны з ім паромнай пераправай. Паверхня сфарміравана ардовікскімі пясчанікамі. Шырока сустракаюцца чырвоныя гематыты. Найвышэйшы пункт дасягае 120 м над узроўнем акіяна.

Клімат мяккі акіянічны. Узімку тэмпература рэдка падніжаецца да -6°C, улетку вагаецца ад +9°C да +19°C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас археалагічных раскопак на востраве быў выяўлены старажытны культурны комплекс, падобны на марскую архаічную культуру, але які існаваў значна пазней за яе знікненне. Мяркуецца, што яго носьбіты маглі праіснаваць да з'яўлення еўрапейскіх рыбакоў і вандроўнікаў у канцы XV — пачатку XVI ст. У 1740 г., калі на востраве з'явіўся першы сталы жыхар-англічанін, старажытныя абарыгены ўжо зніклі. Перасяленцы XVIII ст. займаліся земляробствам і рыбалоўствам.

Яшчэ ў 1578 г. брыстальскія гандляры паведамлялі пра радовішчы жалеза на востраве. У 1892 г. была адчынена рудня Вабана. Здабыча жалеза з'яўлялася галоўнай галіной мясцовай гаспадаркі да 1959 г., пакуль не перастала быць прыбытковай. На востраве захаваліся затопленыя падземныя рудні. У 2007 г. яны былі даследаваны падводнымі археолагамі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Горад Вабана з 2 418 жыхарамі (2006 г.) з'яўляецца найбуйнейшым паселішчам на востраве Бэл. Ён звязаны з паўвостравам Авалон на Ньюфаўндлендзе паромнай пераправай. На востраве дзейнічаюць шпіталь, школа, 2 рыбалоўныя парты. З-за наступстваў здабычы жалеза астравіцяне вымушаны траціць значныя сродкі на ачышчэнне пітной вады. Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]