Бярозка, расліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бярозка, расліна
Ackerwinde.JPG
Бярозка палявая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Convolvulus Small

Сінонімы
Strophocaulos
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   30701
NCBI   4122
EOL   60669
GRIN   g:11283
IPNI   94347-3

Бяро́зка (Convolvulus) — род кветкавых раслін сямейства бярозкавых.

Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор'і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая, расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкаратыўныя вырошчваецца бярозка трохкаляровая, або дзённая прыгажуня.

Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка.

Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бярозка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Булат В. С. Бярозка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.