Бітва пад Хоцінам, 1621

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Бітва пад Хоцінам» (Юзаф Брант, 1867).

бітва пад Хоцінам (2 верасня — 9 кастрычніка 1621), бітва паміж войскам Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (кам., адпаведна, Ян Хадкевіч (потым Станіслаў Любамірскі) і Пётр Сагайдачны; каля 58 тыс.ч.) і Атаманскай імперыі (кам. султан Асман II; каля 200 тыс.ч.) каля мястэчка Хоцін у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.

Войска РП, колькасна значна слабейшае, трымала абарону ва ўмацаваным табары і вымусіла туркаў падпісаць перамір'е і спыніць вайну. Адна з вядомых бітваў, дзе значны ўдзел узяла гусарыя.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Войска РП складалася з рэгулярнага кантынгенту (28 тыс. ч.) пад камандай Яна Хадкевіча (пасля яго смерці ад чумы 24 верасня каманду ўзяў Станіслаў Любамірскі), да якога далучыўся кантынгент украінскага казацтва (30 тыс.ч.) пад камандай Пятра Сагайдачнага. Недалёка ад Хоціна над Днястром быў закладзены ўмацаваны табар, які загарадзіў дарогу турэцка-татарскаму войску. У складзе войска былі значныя сілы гусарыі (зв. 8 тыс.ч.).

Турэцка-татарскае войска налічвала да 200 тыс. ч. (гэтая колькасць, магчыма, перабольшаная).

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Камандаванне РП прыняло тактыку абароны пяхотай на земляных валах табара, і контратакаў конніцай, асабліва гусарыяй, пад агнявым прыкрыццём з валоў. Атаманскае войска раз за разам штурмавала табар, і некалькі разоў было блізкае да прарыву, як, напрыклад, пры шутрме 7 верасня, калі Хадкевіч асабіста павёў у контратаку тры гусарскія і адну райтарскую харугвы. Запасы ў табары вычэрпваліся і расказваецца легенда, што ў дзень падпісання перамір'я ў табары не было ані харчу, ані фураж, і заставалася толькі адна бочка пораху.

крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • J. Cichowski, A. Szulczynski. Husaria. — Warszawa, WMON, 1977. — 267 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]