Асман II
Асман II (3 лістапада 1604 - 20 мая 1622) - султан Асманскай імперыі ў 1618 - 1622.
Сын султана Ахмеда I. Прыняў сталец у 14 год у выніку звяржэння свайго дзядзькі, Мустафы I. Атрымаўшы добрую для свайго часу адукацыю, быў энергічным і самастойным кіраўніком.
У 1618, пасля шэрагу параз, падпісаў мір з Іранам.
У 1620 пачаў вайну з Рэччу Паспалітай. Асманская імперыя атрымала перамогу ў Цецорскай бітве ў Малдове, і Асман II асабіста ўзначаліў армію ўварвання, але быў разбіты ў Хацінскай бітве і вымушаны падпісаць мірны дагавор.
Вярнуўшыся ў Канстанцінопаль восенню 1621, Асман II вырашыў правесці ваенную рэформу, набраўшы жаўнераў з насельніцтва Анатоліі і Паўночнай Сірыі, каб замяніць імі схільных да паўстанняў янычар. У маі 1622 ён збіраўся адплыць у Анатолію пад падставай паломніцтва ў Меку. Але ўжо 19 мая пачалося паўстанне янычараў, Асман II быў скінуты і на наступны дзень забіты.
| Папярэднік |
Асманскі султан 1618 - 1622 |
Наступнік |
