Перайсці да зместу

ВПК-3924

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВПК-3924
Выява
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2014
Даўжыня
  • 5 900 міліметр
Шырыня 2 500 міліметр
Вышыня 2 600 міліметр
Ride height 500 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ВПК-3924 «Мядзведзь» (скар. ад Военно-промышленная компания) — бронеаўтамабіль з узмоцненай супрацьміннай абаронай, расійскі аналаг машын тыпу MRAP (англ.: mine resistant ambush protected — абароненыя ад мін і нападаў з засад). Распрацавана па замове УВ МУС сумесна спецыялістамі кафедры колавых машын МДТУ імя М. Э. Баўмана і Ваенна-інжынерным цэнтрам са складу «Ваенна-прамысловай кампаніі»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 г. на заводзе ГАЗ (г. Ніжні Ноўгарад) быў выраблены першы вопытны ўзор браніраванага выбухаабароненага аўтамабіля ГАЗ-3924 СПМ-3 (скар. ад Специальная полицейская машина) з рухавіком ЯМЗ-7601.10. У 2009 годзе першы вопытны ўзор быў вонкава дапрацаваны (зменена маска капота, капот, бампер і інш.).

У далейшым усе работы па арганізацыі вырабу былі перададзеныя ТАА «ВПК», якое даручыла зборку другога вопытнага ўзору (мадэрнізаванага з рухавіком ЯМЗ-536, магутнасцю 312 к.с.) ТАА «Селеста» (г. Ніжні Ноўгарад). Другі вопытны ўзор быў выраблены ў 2010 годзе ўжо пад індэксам ВПК-3924.

Першы выпытны ўзор вонкава адрозніваецца ад другога рэзкімі вуглаватымі формамі кузава.

Вытворчасць аўтамабіля даручана Арзамаскаму машынабудаўнічаму заводу. Першы хадавы ўзор выраблены ў 2016 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

«Мядзведзь» можа прымяняцца ў якасці бронетранспарцёра, шасі для ўстаноўкі СТКР, мінамётаў і іншых сістэм узбраення, абароненай камандна-штабной, разведвальна-дазорнай, медыцынскай машыны, альбо машыны суправаджэння калон.

Аўтамабіль валодае апорным корпусам капотнай кампаноўкі. Экіпаж — 2 чалавекі, дэсант — да 10 чалавек. У задняй частцы корпуса прадугледжаны ворныя дзверы для пасадкі-высадкі дэсанту. Дно мае V-вобразную форму, якая дапамагае эфектыўна рассейваць энергію выбуху. Падвеска машыны цалкам незалежная, тарсіённая, уніфікаваная з падвескай БТР-90. У трансмісіі выкарыстаны серыйныя вузлы і агрэгаты, якія выкарыстоўваюцца на грузавых аўтамабілях сямейства «Урал». Рухавік першага вопытнага ўзору — ЯМЗ 7601.10 (дызельны, шасціцыліндравы, V-вобразны, магутнасцю ў 300 к.с.)[1]. Запас ходу 1400 км. У другім і трэцім узоры ўсталёўваўся 6-ці цыліндравы рухавік ЯМЗ-536 магутнасцю 312 к. с.

Корпус і шкло вытрымліваюць трапленне 7,62-мм бранябойнай кулі, выпушчанай з вінтоўкі СВД з адлегласці 100 метраў (узровень балістычнай абароны класа 6а, ДАСТ Р 509-63). Машына вытрымлівае падрыў пад колам выбуховага прыстасавання, роўнага 6 кг трацілу (клас 2А супрацьміннай абароны па STANAG 4569). Высокай супрацьміннай стойкасці нароўні з V-вобразным дном спрыяюць вялікі дарожны прасвет (500 мм) і адносна высокая поўная маса машыны (12 000 кг). Таксама ёсць фільтра-вентыляцыйная ўстаноўка.

На бранявік магчымая ўстаноўка розных тыпаў узбраення, у залежнасці ад выконваемых задач. Гэта могуць быць як кулямёты розных калібраў, так і ўстаноўкі СТКР, аўтаматычныя гранатамёты і інш.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б МВД и армия собираются ездить на «Медведях»(недаступная спасылка). Finamauto. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Суворов С. Взросление «Медведя» // Техника и вооружение вчера, сегодня, завтра. — 2012. — Апрель (№ 04). — С. 23—29.
  • Суворов С., Сивкова Е. Прочнее только танки. MRAP по-русски — это «Медведь» // Оружие : журнал. — 2009. — Июнь (№ 06). — С. 6—12. — ISSN 1728-9203.