Перайсці да зместу

ГАЗ-3937

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ГАЗ-3937
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Arzamas Machine-Building Plant[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГАЗ-3937 «Воднік» — аўтамабіль для транспарціроўкі людзей і грузаў у цяжкапраходных раёнах. Забяспечвае абарону экіпажа ад стралковай зброі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваны Горкаўскім аўтамабільным заводам у канцы 1980-х па замове Міністэрства абароны СССР. Вырабляўся на Арзамаскім машынабудаўнічым заводзе.

З 2005 года вырабляўся для патрэб Мінабароны Расіі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль пабудаваны па модульнай схеме. Зварны корпус уключае ў сябе два здымных модуля. Пярэдні модуль складаецца з сілавога аддзялення і аддзялення кіравання, падзеленых герметычнай перагародкай. Задні шматмэтавы модуль можа быць заменены ў палявых умовах.

«Воднік» можа выконваць некалькі функцый у залежнасці ад устаноўленага модуля:

  • транспарціроўка людзей;
  • транспарціроўка грузаў і тэхналагічнага абсталявання ў цяжкадаступныя раёны;
  • транспарціроўка жылых блокаў і іншых камунальных модуляў;
  • выкананне функцый тэхналагічных машын паліўна-энергетычнага комплексу.

Аўтамабіль мае незалежную тарсіённую падвеску, сістэму цэнтралізаванага рэгулявання ціску паветра ў шынах, гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, магутную сістэму ацяплення і кандыцыянавання.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Маса аўтамабіля (поўная), кг: 6600—7500
  • Маса грузу, кг: 1500—2500
  • Колькасць пасажыраў: 10—11
  • Габарытныя памеры:
    • даўжыня, мм: 5100
    • шырыня, мм: 2600
    • вышыня, мм: 2300
    • База, мм: 3000
    • Каляіна, мм: 2200
    • Дарожны прасвет, мм: 475
  • Рухавік: ГАЗ-5621, ліцэнзійны Steyr-Daimler-Puch ГАЗ-560/Steyr M16
    • Тып: 6-цыліндравы турбадызель
    • Рабочы аб’ём, см³: 3200
    • Маса 310 кг
  • Хуткасць:
    • па шашы, км/г: 120
  • Запас ходу па паліве, км: 700—1000

Эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б 4. КОЛЁСНЫЕ БРОНЕТРАНСПОРТЕРЫ (БТР) И СПЕЦИАЛЬНЫЕ МАШИНЫ НА ИХ БАЗЕ. militaryparitet.com. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 11 жніўня 2016.
  2. Состояние вооружённых сил РФ в 2014 году. https://kprf.ru.+Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 3 лістапада 2016.
  3. И. Сафронов. Перегонка вооружения. «Коммерсантъ» (12 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017. Праверана 2 студзеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]