Валерый Паўлавіч Чкалаў
Валерый Паўлавіч Чкалаў (2 лютага 1904, Васілёва, Балахнінскі павет, Ніжагародская губерня, Расійская імперыя - 15 снежня 1938, Масква, СССР) — савецкі лётчык-выпрабавальнік, камбрыг, Герой Савецкага Саюза. Камандзір экіпажа самалёта, у 1937 годзе здзейсніў першы беспасадачны пералёт праз Паўночны полюс з Масквы ў Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША).
[правіць] Рэкорды
Чкалаў працягваў дамагацца дазволу на здзяйсненне пералёту ў ЗША, і ў маі 1937 года дазвол быў атрыманы. Старт самалёта АНТ-25 адбыўся 18 чэрвеня. Палёт праходзіў ў значна больш складаных умовах, чым папярэдні (адсутнасць бачнасці, абледзяненне і г. д.), але 20 чэрвеня самалёт здзейсніў удалую пасадку ў амерыканскім горадзе Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША). Працягласць пералёту склала 8504 кіламетры.
За гэты пералёт экіпаж быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга.
12 снежня 1937 г Валерый Чкалаў быў абраны дэпутатам Савета нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР ад Горкаўскай вобласці і Чувашскай АССР. Па просьбе жыхароў Васілёва іх пасёлак быў перайменаваны ў Чкалаўскі.
Чкалаву прапаноўвалі заняць дзяржаўную пасаду, але ён працягваў займацца выпрабавальнай працай.
1 снежня 1938 ён быў тэрмінова выкліканы з адпачынку для правядзення выпрабаванняў новага знішчальніка І-180.
