Ілля Паўлавіч Мазурук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ілля Паўлавіч Мазурук
Дата нараджэння

7 (20) ліпеня 1906({{padleft:1906|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:20|2|0}})

Месца нараджэння

Брэст-Літоўск, Гродзенская губерня

Дата смерці

2 студзеня 1989({{padleft:1989|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (82 гадоў)

Месца смерці

Масква

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род войскаў

авіяцыя

Гады службы

19271953

Званне

генерал-маёр

Бітвы/войны

Савецка-фінляндская вайна 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

медалі, імянная зброя, узнагароды замежных дзяржаў

Ілля Паўлавіч Мазурук (7 (20) ліпеня 1906, Брэст-Літоўск2 студзеня 1989, Масква) — савецкі палярны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал-маёр авіяцыі (1946). Заслужаны палярны лётчык (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. П. Мазурук нарадзіўся ў горадзе Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (зараз горад Брэст у Беларусі). З 1915 г. жыў у горадзе Льгоў (зараз у Курскай вобласці Расіі), дзе скончыў пачатковую школу. У 1919—1920 гг. працаваў на чыгуначнай станцыі Льгоў. У 1923—1924 гг. працаваў у Ліпецку, у 1926—1927 гг. намеснік загадныка агітацыйна-прапагандыстскім аддзелам Арлоўскага гаркама партыі[1].
У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1928 г. скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 г. — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і быў дэмабілізаваны[1]. У 1930—1938 гг. І. П. Мазурук камандзір атрада Грамадзянскага паветранага флоту і Упраўлення Паўночнага марскога шляху. Асабліва вызначыўся ў якасці камандзіра самалёта ТБ-3 падчас высадкі першай дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс-1» у 1937 годзе. У 1938—1941 гг. начальнік палярнай авіяцыі.
У 1939 г. І. П. Мазурук скончыў Курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваенна-паветранай акадэміі імя Н. Я. Жукоўскага. Падчас савецка-фінляндскай вайны ў снежні 1939 – сакавіку 1940 г. у якасці камандзіра асобнай эскадрыллі начных бамбардзіроўшчыкаў, на самалёта ТБ-3 некалькі баявых вылетаў[1].
З 1943 г камандзір авіядывізіі і намеснік начальніка трасы Аляска — Сібір па дастаўцы самалётаў у СССР па ленд-лізу з ЗША. Пасля вайны зноў на пасадзе начальніка Упраўлення Паўночнага марскога шляху і адначасова начальнік Упраўлення Палярнай авіяцыі. У У 1947—1953 гг. І. П. Мазурук намеснік начальніка НДІ Грамадзянскага паветранага флоту. З лістапада 1949 года – начальнік лётнай інспекцыі — намеснік начальніка Упраўлення Палярнай авіяцыі.

З лютага 1953 г. генерал-маёр І. П. Мазурук у запасе. У 1955—1956 гг. узначальваў лётны атрад 1-й савецкай Антарктычнай экспедыцыі. Здзейсніў 254 палёты на дрэйфуючыя станцыі «Паўночны полюс». У студзені 1956 года І. П. Мазурук першым у свеце здзейсніў пасадку самалёта Ан-2 на вяршыню айсберга ў Антарктыдзе.

Жыў у Маскве. Памёр 2 студзеня 1989 г. Пахаваны на Траекураўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Памятка пилоту для полётов в северных и таёжных условиях — М., 1949;
  • Лётчики-испытатели Аэрофлота — М., 1991 (сумесна з А. А. Лебедзевым);
  • Над Арктикой и Антарктикой — М., 1991 (сумесна з А. А. Лебедзевым).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем Героя названы вуліцы ў Ліпецку, Брэсце, пасёлку Сеймчан у Магаданскай вобласці.
  • У Беларусі ў 2006 годзе выпушчаны паштовы канверт, прысвечаны І. П. Мазуруку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под ред. А. А. Римашевского — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 90—91. — 98 с. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Hero of the Soviet Union medal.png  Ілля Паўлавіч Мазурук на сайце «Героі краіны»