Маўрыкій Трафімавіч Сляпнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўрыкій Трафімавіч Сляпнёў
Дата нараджэння 15 (27) чэрвеня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1965(1965-12-19)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Адэсы» медаль «За абарону Севастопаля» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маўрыкій Трафімавіч Сляпнёў (руск.: Маври́кий Трофи́мович Слепнёв; 15 (27).6.1896, вёска Ямскавічы, Санкт-Пецярбургская губерня, цяпер Кінгісепскі раён, Ленінградская вобласць — 19 снежня 1965, Масква) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза (20.04.1934), палкоўнік. Член КПСС з 1934.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную школу (1917), 1-ю Вышэйшую школу ваенных лётчыкаў (1923), Акадэмію паветранага флоту імя Жукоўскага (1936), курсы ўдасканалення пры Акадэміі Генштаба (1941). Удзельнік Першай сусветнай вайны 1914—1918, штабс-капітан. У гады Грамадзянскай вайны 1918—1920 гадоў ваенны інжынер 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі. З 1925 года лётчык ГВФ, удзельнік асваення паветраных шляхоў у Сярэдняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў Арктыцы. У 1934 годзе ўдзельнічаў у выратаванні экіпажа ледакола «Чэлюскін». З 1936 года намеснік, а ў 1937—1939 гадах — начальнік Галоўнай інспекцыі ГВФ, адначасова з 1937 камандзір эскадры дырыжабляў. З 1939 года начальнік Акадэміі ГВФ. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў намеснік камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—1942), затым працаваў у ВПС ВМФ і ў Галоўным штабе ВМФ. З верасня 1946 года ў адстаўцы. Член ЦВК СССР (1935—1938). Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонага Паўмесяца Таджыкскай ССР і медалямі.

Зноскі

  1. а б Слепнёв Маврикий Трофимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]