Валянціна Ігнатаўна Гапава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Ігнатаўна Гапава
Дата нараджэння 3 студзеня 1923(1923-01-03) ці 1923[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2003(2003-01-14) ці 2003[1]
Грамадзянства
Дзеці Алена Ільінічна Гапава[d]
Род дзейнасці вучоная, літаратуразнаўца
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар

Валянціна Ігнатаўна Га́пава (3 студзеня 1923 — 14 студзеня 2003) — літаратуразнавец, педагог, даследчыца беларуска-польскіх і беларуска-рускіх літаратурных сувязяў, кандыдат філасофскіх навук (1953).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Малая Чэрніца Віцебскага павета Віцебскай губерні (у сучасным Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Удзельніца абароны Ленінграда ў час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці медыцынскай сястры[2]. У 1946 годзе скончыла Леніградскі ўніверсітэт і вучылася ў аспірантуры на кафедры славянскіх літаратур. З 1949 года выкладала польскую літаратуру ў Ленінградскім універсітэце, у 1955—1957 гг. рускую літаратуру ў Мінскім педагагічным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, дзе працавала старшым навуковым супрацоўнікам да выхаду на пенсію ў 1986 годзе[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе польская літаратурная энцыклапедыя прысвяціла В. І. Гапавай асобны артыкул[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выступала ў друку з 1951 года. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»

Сярод апублікаванага:

  • Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць, [пер. з рус. мовы У. Дамашэвіч] — Мінск: Беларусь, 1969. — 230, [2] с. — На франтыспісе партрэт Э. Ажэшка.
  • Пімен Панчанка (Да 60-годдзя з дня нараджэння), 1979.
  • Белорусско-русское поэтическое взаимодействие [Текст] / В. И. Гапова. — Минск : Наука и техника, 1979. — 158 с.
  • Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы // Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы; [рэд. А. А. Лойка, д-р філал. навук] — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 133, [2] c.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 29 верасня 2023.
  2. а б в Прыдзвінскі край — Пісьменнікі, паэты, літаратары — Гапава В. І.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2019. Праверана 22 чэрвеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лецка Я. Р. Гапава Валянціна Ігнатаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 35. — 702 с. — 9 500 экз.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 114—115.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]